Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды (1995): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
БЧБ сьцяг замест ЧЗ
Скасаваньне праўкі 1324098 удзельніка Šelechaŭ (гутаркі)
Радок 12: Радок 12:
|дата = [[7 чэрвеня]] [[1995]]
|дата = [[7 чэрвеня]] [[1995]]
|час = 20:00
|час = 20:00
|каманда1 = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]] {{Сьцяг БНР}}
|каманда1 = {{Футбол Беларусь|справа}}
|лік = 1:0
|лік = 1:0
|пратакол =
|пратакол =

Вэрсія ад 16:58, 7 чэрвеня 2012

Футбольны матч Беларусь — Нідэрлянды адбыўся 7 чэрвеня 1995 году ў Менску. У матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 1996 року ў групе 5 сустракаліся зборныя Беларусі і Нідэрляндаў. Матч прайшоў на менскім стадыёне «Дынама» ў прысутнасьці 37 тысячаў гледачоў. Увайшоў у гісторыю як самая значная перамога беларускае зборнае: упершыню ў сваёй гісторыі каманда Беларусі ўзяла верх над зборнаю зь першага кошыка УЭФА.

Становішча перад матчам

Для зборнае Беларусі гэта быў першы адборачны цыкль. Пасьля сэрыі пасьпяховых выступаў у таварыскіх матчах заўзятары чакалі праверкі ў афіцыйных матчах. Аднак пасьля мінімальнай паразы ў гасьцях ад Нарвэгіі 0:1 і хатняе перамогі над Люксэмбургам 2:0 рушыла ўсьлед зруйнавальная хатняя параза ад Нарвэгіі 0:4 і ў гасьцях ад Чэхіі 2:4, а таксама хатняя нічыя з Мальтаю 1:1.

Зборная Нідэрляндаў змагалася за выйсьце з групы з Чэхіяй і Нарвэгіяй і да матчу двойчы перамагла Люксэмбург 4:0 і 5:0, Мальту 4:0, у гасьцях згуляла ўнічыю з Нарвэгіяй 1:1, і саступіла Чэхіі па суме двух матчаў (0:0 хаты і 1:3 у гасьцях). Турнірнае становішча не дазваляла галяндцам губляць пункты.

Зборная Нідэрляндаў мела й псыхалягічную перавагу — больш за палову стартавага складу, якія прадстаўлялі амстэрдамскі «Аякс», двума тыднямі раней перамаглі ў Лізе чэмпіёнаў.

Матч

7 чэрвеня 1995
20:00
Беларусь Сьцяг Беларусі 1:0 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Дынама, Менск
Гледачоў: 37 000
Судзьдзя: Адрыян Парумбою (Румынія)
Герасімец Забіў на 27-й хвіліне 27'
Беларусь:
Б 1 Валер Шанталосаў
А 2 Сяргей Гурэнка
А 3 Андрэй Доўнар Заменены 86'
А 4 Павал Раднёнак
А 5 Аляксандар Тайкоў
П 6 Андрэй Зыгмантовіч
П 7 Сяргей Герасімец
П 8 Уладзімер Журавель
П 9 Міраслаў Рамашчанка Заменены 55'
П 10 Андрэй Юсіпец
Н 11 Пётар Качура
Запасныя:
П 12 Юры Антановіч Папярэджаны на 89 хвіліне 89' Выйшаў на замену 55'
Н 14 Яўген Кашанцаў Выйшаў на замену 87'
Трэнэр:
Сяргей Бароўскі


Памагатыя судзьдзі:
Сьцяг Румыніі Д. Аладжану
Сьцяг Румыніі Патрыцыю Абрудан

Нідэрлянды:
Б 1 Эдвін ван дэр Сар
А 2 Ёхан дэ Кок Папярэджаны на 62 хвіліне 62'
А 3 Дані Блінд (к) Заменены 70'
П 4 Вім Ёнк Папярэджаны на 74 хвіліне 74'
А 5 Стан Фалькс Заменены 64'
П 6 Клярэнс Зээдорф
П 7 Ёханэс ван’т Схіп
П 8 Эдгар Давідс
Н 9 Патрык Клюйвэрт Папярэджаны на 52 хвіліне 52'
П 10 Рональд дэ Бур
Н 11 Марк Авэрмарс
Запасныя:
А 13 Артур Нуман Выйшаў на замену 64'
П 12 Арон Вінтэр Выйшаў на замену 70'
Трэнэр:
Гус Хідынк

Гол

Галявая атака разьвівалася правым флянгам. Качура даў пас наперад у раён кута штрафной Герасімцу, які набраў ход. Галкіпэр госьцяў Эдвін ван дэр Сар, для якога гэты матч стаў дэбютным у нацыянальнай зборнай, выскачыў яму насустрач, але Герасімец на хуткасьці абыйшоў брамніка, зрушыўшыся пры гэтым да беражка, і затым з вострага кута ўдарам міма дэ Кока і Блінда, якія спрабавалі пасьпець на перахоп, трапіў у пустыя вароты.

Пасьля матчу

6 верасьня 1995 у Ратэрдаме адбылася зваротная гульня. Гульня прайшла з узаемнымі шанцамі, а на 77-й хвіліне за фол апошняе надзеі быў выдалены Вінтэр. Аднак гол забілі галяндцы — Мюльдэр на 84-й хвіліне. Галяндыя перамагла зь лікам 1:0.

У выніку Галяндыя заняла 2-е месца ў групе, набраўшы 20 пунктаў і саступіўшы 1 пункт Чэхіі і апярэдзіўшы Нарвэгію па дадатковых паказчыках. У стыкавым матчы Галяндыя перамагла Ірляндыю зь лікам 2:0 і выйшла ў фінальную частку турніру.

Зборная Беларусі заняла ў групе 4-е месца (11 пунктаў).

Дадатковыя зьвесткі

У 2007 року ў апошні дзень кваліфікацыі на Эўра-2008 зборная Беларусі ў другі раз атрымала перамогу над галяндцамі — матч у Менску скончыўся зь лікам 2:1. Хоць беларуская каманда й няўдала выступіла ў сваёй групе, галяндцы страцілі пункты і фінішавалі ў групе толькі другімі, прапусьціўшы наперад каманду Румыніі.

Вонкавыя спасылкі