Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 126: Радок 126:
[[pt:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrussa]]
[[pt:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrussa]]
[[ru:Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[ru:Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[simple:Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic]]
[[sk:Litovsko-bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sk:Litovsko-bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[fi:Liettualais-valkovenäläinen sosialistinen neuvostotasavalta]]
[[fi:Liettualais-valkovenäläinen sosialistinen neuvostotasavalta]]

Вэрсія ад 21:19, 5 чэрвеня 2012

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі
Lietuvos — Baltarusijos Tarybų Socialistinė Respublika
Социалистическая Советская Республика Литвы и Белоруссии
Litewsko-Białoruska Republika Radziecka
סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
Сьцяг Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся! Visų šalių darbininkai, vienykitės! Пролетарии всех стран, соединяйтесь! Proletariusze wszystkich krajów, łączcie się!!פראָלעטאריער פון אלע לענדער, פאראייניקט זיך
Дзяржаўны гімн: «Інтэрнацыянал»
Месцазнаходжаньне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі
Афіцыйная мова Беларуская, летувіская, расейская, польская, ідыш
Сталіца Вільня, Менск
Форма кіраваньня
ЦВК ССР ЛіБ, СНК ССР ЛіБ
Рабоча-сялянскі ўрад Літвы і Беларусі
К. Цыхоўскі, В. Міцкявічус-Капсукас
Часавы пас +3

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі, Літоўска-Беларуская ССР, ЛітБел (па-летувіску: Lietuvos – Baltarusijos Tarybų Socialistinė Respublika, (па-расейску: Социалистическая Советская Республика Литвы и Белоруссии, па-польску: Litewsko-Białoruska Republika Radziecka, на ідыш סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ) — абвешчаная бальшавікамі 27 лютага 1919 году рэспубліка зь Беларускае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі і Літоўскае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі. Праіснавала па 8 жніўня 1919 году.

Прычыны ўтварэньня

Прычыны стварэньня ЛітБела дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Некаторыя гісторыкі (Платонаў і Сташкевіч) пісалі: «уключэньне ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губэрняў было прадыктавана найперш пагрозай захопу тых тэрыторыяў польскай дзяржавай. Гэтыя тэрыторыі ў пэрспэктыве мусілі стаць асноваю адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці».[1]

Аўтары Брыгадзін П. і Ладысееў У.: «Зыходзячы з абставін міжнароднага характару, ЦК РКП (б) прыняў пастанову аб аб’яднаньні Менскай і Гродзенскай губэрняў зь Літоўскай ССР. Тым самым як бы здымалася з парадку дня пытаньне аб правамернасьці далучэньня ўсходніх этнічных беларускіх зямель да РСФСР».[2][3]

Юры Туронак прыводзіць словы Сьвярдлова аб тым, што: «імкненьне ЦК забяспечыць гэтыя рэспублікі ад магчымасці праяўлення ў іх нацыянальна-шавіністычных настрояў».[4]

Прычыны аб’яднаньня былі сфармуляваны ў пастанове і рашэньнях ЦК РКП (б), выступах старшыні расейскага ЦВК Я. Сьвярдлова і прадстаўніка ЦК РКП (б) у Беларусі А. Іофэ. Прычыны былі наступнымі: зліцьцё Літвы і Беларусі было абумоўлена агульнасьцю гістарычнага мінулага, эканамічных сувязяў і геаграфічнага становішча, неабходнасьцю ўмацаваньня абароназдольнасьці рэспублік, аб’яднаньнем намаганьняў у барацьбе з контаррэвалюцыяй, а іменна тым, што савецкія рэспублікі імкнуліся дабраахвотна да аб’яднаньня.[5]

Перадумовы ўтварэньня

8 сьнежня 1918 быў створаны Часовы Рабоча-сялянскі ўрад Летувіскай Сацыялістычнай рэспублікі. 16 сьнежня ён абвясьціў Маніфэст, паводле якога стваралася Летувіская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка. 31 сьнежня 1918 быў створаны Часовы Рабоча-сялянскі ўрад Беларускае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі. 1 студзеня 1919 быў нададзены Маніфэст, які абвясьціў стварэньне БССР.

Невядома, ад каго менавіта з ЦК РКП (б) зыходзіла ідэя аб’яднаньня Летувы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую ССР. На гэты конт існуе шэраг гіпотэзаў. Ідэю аб тым, што ініцыятарам аб’яднаньня быў Уладзімер Ленін, упершыню выказаў гісторык права С. Маргунскі ў кнізе, выдадзенай у 1958.[6] Але дакумэнтальных сьведчаньняў таго, што ініцыятарам дзяржаўнага экспэрыменту быў менавіта У. Ленін, дасьледчыкі не прыводзяць, а гавораць аб гэтым у сілу гістарыяграфічнай традыцыі.[7]

Рашэньне аб стварэньні Літоўска-Беларускай ССР было прынятае ўжо праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР — 16 студзеня 1919 праз ЦК КПР (б), разам з пастановай аб уключэньні ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губэрняў.[8][9]

Упершыню рашэньне ЦК РКП (б) аб аб’яднаньні рэспублік было агучана на Першым Усебеларускім зьезьдзе Саветаў 3 лютага 1919. Тыя беларускія дзеячы, якія выступілі супраць, былі арыштаваныя.

Абвяшчэньне ЛітБела. Яе гісторыя

Пасьля прыняцьця Першым Усебеларускім зьездам пастановы аб аб’яднаньні дзьвух рэспублік пытаньне заставалася за Першым зьездам Саветаў Літвы.

1721 лютага 1919 у Вільні праходзіў І Зьезд Саветаў Літвы. На гэтым зьездзе была прынята рэзалюцыя, у якой гаварылася:

«зьезд урачыста пракламуе стварэнне адзінай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі».[10]

Прынятая на гэтым зьездзе рэзалюцыя і стала пачаткам гісторыі ЛітБела — 17 лютага 1919.

27 лютага 1919 адбылося аб’яднанае паседжаньне ЦВК ЛССР і ЦВК БССР, якое аднагалосна і канчаткова прыняло пастанову аб стварэньні ССР Літвы і Беларусі.[11] 28 лютага 1919 Дэклярацыя ЦВК ЛітБела ССР аб зьнешняй палітыцы. Быў створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (у складзе 100 асоб) і яго Прэзыдыюм на чале з Казімірам Цыхоўскім, урад аб’яднанай рэспублікі — Савет Народных Камісараў на чале зь Вінцісам Міцкявічусам-Капсукасам. У склад галоўных кіруючых ворганаў — СНК і ЦВК — не ўвайшоў аніводзін беларус.

1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР афіцыйна зацьвердзіў назву — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі, назву ўрада — Рабоча-сялянскі ўрад Літвы і Беларусі, а таксама сьцяг і гэрб рэспублікі (з назвай «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі» на пяці мовах)[12]

Па сёньня застаецца невядомым, якую тэрыторыю займала і кантралявала Літоўска-Беларуская ССР. Гісторык Маркунскі са спасылкай на архіўныя дадзеныя кажа аб тым, што ў склад Літоўска-Беларускай ССР фактычна ўваходзілі Менская, Віленская і невялічкая частка Ковенскай губэрняў з насельніцтвам 4 млн чалавек.[13][14] Гісторык Шкляр адзначае, што: «Літоўска-Беларуская ССР складалася з Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкаўскай губерняў з насельніцтвам звыш 6 млн.»[15][16]

Каб абмеркаваць пытаньне аб’яднаньня Камуністычных партый Літвы і Беларусі, 4-6 сакавіка 1919 у Вільні быў скліканы Аб’яднаўчы зьезд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі і Кампартыі Беларусі. На зьездзе прысутнічалі 169 дэлегатаў.[17]

6 сакавіка пленум ЦК КП (б) Беларусі і Літвы стварыў Прэзыдыюм ЦК КП (б) Літвы і Беларусі ў складзе Міцкявічуса-Капсукаса, Алексы-Ангарэціса, Мясьнікова, Кнорына, Далецкага, Іванова. Старшынем Прэзыдыюма ЦК КП (б) Літвы і Беларусі быў абраны В. С. Міцкявічус-Капсукас, сакратаром — В. Кнорын.[18]

З 8 сакавіка да 15 красавіка 1919 адбылося 16 паседжаньняў урада ЛітБела.[19]

У нацыянальнай палітыцы ўрад ЛітБела ўзяў курс на ўцісківаньне беларускасьці:

...пачалося перасьледваньне ўсяго беларускага. Беларускі нацыянальны рух быў абвешчаны «буржуазным забабонам», у беларускіх школах была ўведзена расейская мова, усё беларускае — кнігавыдавецтва, курсы, тэатар, хор былі нацыяналізаваны і зьведзеныя на не. (Варшавское Слово. 1920. 2 мая)[20]

28 красавіка КП (б) Літвы і Беларусі, урад ЛітБел ССР былі вымушаны 28 красавіка пераехаць у Менск[21]

У ліпені 1919, калі польскія войскі падыходзілі да Менску, адбылася рэарганізацыя ўрада ЛітБел ССР. Народныя камісарыяты былі перайменаваны ў аддзелы Менскага губэрнскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які ў канцы ліпеня пераехаў у Бабруйск. 25 ліпеня 1919, па патрабаваньню Масквы, адбыўся самароспуск рэспублікі, а ў верасьні 1919 яна спыніла сваё існаваньне юрыдычна.[22][23] 31 ліпеня ЦК КП (б) ЛіБ паўторна абвясьціў незалежнасьць БССР.

Склад ураду

  • Кіраўнік ЦВК КП ЛіБ: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Кіраўнік ЦВК: Казімір Цыхоўскі
  • Кіраўнік Віленскай Рады Дэлегатаў Рабочх і Салдацкіх дэпутатаў: Казімір Цыхоўскі
  • Кіраўнік Рады Народных Камісараў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны Камісар фінансаў: Казімір Цыхоўскі
  • Народны камісар камунікацыі: Аляксандар Якшэвіч
  • Народны камісар дзярж. кантролю: Станіслаў Бэрсан
  • Народны камісар асьветы: Юліан Лешчынскі, Аляксандар Чарвякоў
  • Народны камісар працы: Шымен Дыманштэйн
  • Народны камісар нутраных спраў: Зігмас Алекса-Ангарэтыс
  • Народны камісар вайсковых спраў: Юзаф Уншліхт
  • Народны камісар замежных спраў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны камісар юстыцыі (справядлівасьці): Мечыслаў Казлоўскі
  • Народныя камісары бяз партфэлю: Канстанцінас Керванічус, Пранас Сватэліс-Пралетарас і Айзік Вайнштэйн.

Крыніцы

  1. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 11
  2. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с.12
  3. ^ адысееў У. Ф., Брыгадзін П. І. На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
  4. ^ Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. «Інстытут беларусістыкі». — Вільня, 2008 с 73
  5. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с.13
  6. ^ Маргунский С. П. Создание и упрочение белорусской государственности. 1917—1922 гг.- Минск, 1958. с. 159
  7. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 10
  8. ^ Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. «Інстытут беларусістыкі». — Вільня, 2008 с 73
  9. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 12
  10. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917—1937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 148
  11. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917—1937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 149
  12. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (19171937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 149
  13. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 14
  14. ^ Маргунский С. П. Государственное строительство Белорусской ССР на первом этапе её развития. с. 38
  15. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 15
  16. ^ Шкляр Е. Н. Борьба трудящихся Литовско-Белорусской ССР с иностранными интервентами с. 33
  17. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (19171937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 149
  18. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (19171937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 150
  19. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (19171937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 151
  20. ^ Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. «Інстытут беларусістыкі». — Вільня, 2008
  21. ^ Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (19171937). Мн., «Навука і тэхніка», 1973. 696 с. З іл. І карт (АН БССР. Ін-т гісторыі) с. 151
  22. ^ Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 16
  23. ^ Vitkauskas P. Lietuvos Tarybu Respublikos Sukurimas 1918—1919 metais. — Vilnius. 1978 с 208—214