Вялікі гістарычны атляс Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Бібліяграфія: +спасылка па-беларуску
→‎Ацэнкі: дапаўненьне
Радок 13: Радок 13:


== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==
У [[2010]] годзе ў часопісе «[[ARCHE]]» (№6, с. 298—322) была зьмешчана рэцэнзія [[Алег Латышонак|Алега Латышонка]] і [[Генадзь Семянчук|Генадзя Семянчука]] на першы том атлясу<ref>[http://vln.by/node/187 А. Латышонак, Г. Семянчук. Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў]</ref>. У ёй адзначана, што ў атлясе недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі Падляшша, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю, колішніх Невельскага, Себежскага і Сураскага паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.»<ref>[http://vln.by/node/188 Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука]</ref>
У [[2010]] годзе ў часопісе «[[ARCHE]]» (№6, с. 298—322) была зьмешчана рэцэнзія [[Алег Латышонак|Алега Латышонка]] і [[Генадзь Семянчук|Генадзя Семянчука]] на першы том атлясу<ref>[http://vln.by/node/187 А. Латышонак, Г. Семянчук. Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў]</ref>. У ёй зьвяртаецца ўвага на вялікую колькасьць дапушчаных гістарычных памылак. Таксама адзначаецца, што ў выданьні недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі Падляшша, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю, колішніх Невельскага, Себежскага і Сураскага паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.»<ref>[http://vln.by/node/188 Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука]</ref>


У першым томе атлясу дапушчаны памылкі. Прыклады памылак:
У першым томе атлясу дапушчаны памылкі. Прыклады памылак:

Вэрсія ад 20:08, 2 чэрвеня 2012

Вялі́кі гістары́чны а́тляс Белару́сі — шматтомны атляс на беларускай мове, які прысьвечаны гісторыі мінуўшчыны Рэспублікі Беларусь. Атляс складзены і падрыхтаваны Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. Навукова-мэтадычную дапамогу ў распрацоўцы Атлясу аказалі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 1: Ю. М. Бохан. — Мн.: Белкартаграфія, 2009. — 248 с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.

Першы том асьвятляе пэрыяд ад зьяўленьня чалавека на беларускіх землях і да 1569 году, калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.

У выданьні прадстаўлены 67 гістарычных мапаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ня толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнеэўрапейскага рэгіёну. Нароўні з гэтым прысутнічаюць мапы асобных рэгіёнаў, пляны гарадоў, схемы ваенных бітваў, буйнамаштабная Генэральная мапа «Беларускія землі ў ХVІ стагодзьдзі», рэпрадукцыі 22 старажытных мапаў. Утрыманьне дапоўнена 7 тлумачальнымі нарысамі, ілюстрацыямі і гісторыка-геаграфічным паказальнікам да Генэральнай мапы.

Плянуецца, што другі том выйдзе ў 2012 годзе. Ён будзе ахопліваць больш чым два стагодзьдзі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (15691795).

Першапачаткова плянаваліся да выданьня толькі тры тамы, але падчас працы быў сабраны багаты гістарычны і картаграфічны матэрыял, таму зьявілася неабходнасьць падзяліць другі том і адбіць у ім больш падрабязна пэрыяд да 1795 году. Адпаведна, трэці том гістарычнага атлясу будзе ўключаць пэрыяд да 1917-га, чацьвёрты — савецкі пэрыяд і гісторыю незалежнай Рэспублікі Беларусь[1].

Ацэнкі

У 2010 годзе ў часопісе «ARCHE» (№6, с. 298—322) была зьмешчана рэцэнзія Алега Латышонка і Генадзя Семянчука на першы том атлясу[2]. У ёй зьвяртаецца ўвага на вялікую колькасьць дапушчаных гістарычных памылак. Таксама адзначаецца, што ў выданьні недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі Падляшша, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю, колішніх Невельскага, Себежскага і Сураскага паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.»[3]

У першым томе атлясу дапушчаны памылкі. Прыклады памылак:

  1. «…гістарычны час населеных пунктаў» на старонцы 98. Лішні прагал.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі