Сынці-поп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Спасылкі: артаграфія
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: kk:Синтипоп
Радок 30: Радок 30:
[[he:סינת'פופ]]
[[he:סינת'פופ]]
[[ka:სინთპოპი]]
[[ka:სინთპოპი]]
[[kk:Синтипоп]]
[[lv:Sintpops]]
[[lv:Sintpops]]
[[lt:Synthpop]]
[[lt:Synthpop]]

Вэрсія ад 21:04, 24 траўня 2012

Сынці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сынтэзатар зьяўляецца галоўным інструмэнтам. У той час як большасьць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сынтэзатараў, сынт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозьніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.

Гэтымі асаблівасьцямі зьяўляюцца: штучнасьць гука (сынтэзатары больш не імітуюць гучаньне рэальных музычных інструмэнтаў), акцэнт на мэханічных рытмах, выкарыстаньне вакалу ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжаньню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элемэнтаў. Форма кампазыцыі сынт-поп песень не адрозьніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную й навукова-тэхнічную тэмы.

У больш шырокім сэнсе сынці-поп — музычная сцэна пачатку й сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сынтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя).

Спасылкі

Шаблён:Link GA