Аўтаспорт: розьніца паміж вэрсіямі
AvocatoBot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: br:Redadegoù kirri |
д r2.7.2) (робат дадаў: ast:Automovilismu |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
[[ar:سباق سيارات]] |
[[ar:سباق سيارات]] |
||
[[an:Automobilismo]] |
[[an:Automobilismo]] |
||
[[ast:Automovilismu]] |
|||
[[az:Avtoidman]] |
[[az:Avtoidman]] |
||
[[be:Аўтаспорт]] |
[[be:Аўтаспорт]] |
Вэрсія ад 02:09, 18 траўня 2012
Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; (па-ангельску: autosport, таксама па-ангельску: motorsport) — катэгорыя тэхнічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасьці праходжаньня трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.). Большасьць сусьветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыяй.
Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансьляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ўва ўсім сьвеце. Асаблівасьць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і посьпех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў адмыслоўцаў: канcтруктараў, мэханікаў, штурманаў і пілётаў.
Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі й тэставаньня інавацыйных тэхналёгій у канструяваньні аўтамабіляў. Вядучыя сусьветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадзкія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, зьвязаных з тэставаньнем новых тэхналёгіяў, спонсарства служыць таксама сродкам рэклямы.
Гісторыя
Пачатак
Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасьля будаўніцтва першага пасьпяховага аўтамабіля з бэнзінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 году й была арганізвана галоўным рэдактарам парыскага выданьня «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Нэі ў Булёнскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альбэрам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэтую гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвам[1].
Крыніцы
- ^ Rémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport». Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W.