Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі
The-verver (гутаркі | унёсак) артаграфія, лінкаваньне, загалоўкі |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Catholic Church of SS. Peter and Paul in Babrujsk, Belarus.jpg|200пкс|міні |
[[Файл:Catholic Church of SS. Peter and Paul in Babrujsk, Belarus.jpg|200пкс|міні|Пачатковы выгляд касьцёла, з абмернага рысунку XVIII ст.]] |
||
'''Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску''' — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, былы [[езуіты|езуіцкі]] [[касьцёл]]. Разам з [[кляштар]]ам быў цэнтрам [[Бабруйская езуіцкая акадэмія|Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі]]. |

== Гісторыя == |
|||
Заснаваны ў [[1615]] на фундацыю [[Бабруйскае староства|бабруйскага старосты]] [[Пётра Трызна|Пятра Трызны]]. У [[1625]] касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя [[Уладзіслаў Дзягілевіч]] ([[1699]]—[[1700]]), [[Казімер Мацелякоўскі]] ([[1735]]—[[1736]]), [[Тамаш Жаброўскі]] ([[1746]]), [[Габрыэль Лянкевіч]] ([[1747]]—[[1748]]) і [[Францішак Карава]] ([[1757]]—[[1758]]). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў [[1732]]—[[1747]] муляра [[Якуб Руоф|Якуба Руофа]]. |

⚫ | |||
⚫ | |||
== Архітэктура == |
|||
⚫ | |||
⚫ | Касьцёл быў пабудаваны ў стылі [[барока]]. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. [[Прэзьбітэрыюм]] меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі. |
||
[[Выява:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition)-2.JPG|міні|200пкс|Сучасны стан (выгляд з боку)]] |
[[Выява:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition)-2.JPG|міні|200пкс|Сучасны стан (выгляд з боку)]] |
||
⚫ | Касьцёл быў пабудаваны ў стылі [[барока]]. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. |
||
Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся [[сармацкі партрэт|сармацкія]] данатарскія партрэты караля [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] й Пятра Трызны. |

== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 02:47, 17 траўня 2012
Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, былы езуіцкі касьцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.
Гісторыя
Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 муляра Якуба Руофа.
Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі Бабруйскае крэпасьці вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касьцёлу была гаўптвахта.
Архітэктура
Касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.
Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.