Хам: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
д робат зьмяніў: fr:Cham (scoutisme) |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
[[es:Cam]] |
[[es:Cam]] |
||
[[fa:حام]] |
[[fa:حام]] |
||
[[fr: |
[[fr:Cham (scoutisme)]] |
||
[[id:Ham (tokoh Alkitab)]] |
[[id:Ham (tokoh Alkitab)]] |
||
[[it:Cam (Bibbia)]] |
[[it:Cam (Bibbia)]] |
Вэрсія ад 02:52, 14 траўня 2012
Хам (іўр.:חָם; грэц.: Χαμ) — у Бібліі адзін з трох сыноў Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагодзьдзі да сусьветнага патопу. У першай кнізе Майсея («Быцьцё») паведамляецца, што ў Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, нашчадкі якіх засялілі Эгіпет, Этыёпію, частку Бабілёніі, Палестыны й іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі выклятыя богам і асуджаныя на рабства за тое, што Хам асьмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п’яны ў шатры. Гэты эпізод часта выкарыстоўваўся для апраўданьня рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэньня чалавека з простанародзьдзя. Пазьней яно стала агульным вызначэньнем грубага, нахабнага чалавека.[1]
Згадваньне ў Бібліі
Гаворка пра Хама ідзе ў Быцьці 9:20-25:
Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік; і выпіў ён віна, і ап’янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім. І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім. А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго. |
||
Крыніца
- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 150.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3 — С. 150