Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: uk:Збігнєв Олесницький |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д робат дадаў {{Commonscat|Zbigniew Oleśnicki}} |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Алясніцкі, Зьбігнеў}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Алясніцкі, Зьбігнеў}} |
||
{{Commonscat|Zbigniew Oleśnicki}} |
|||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сьнежня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сьнежня]] |
Вэрсія ад 22:27, 30 красавіка 2012
Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі (па-польску: Zbigniew Oleśnicki; 5 сьнежня 1389 — 1 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат.
Алясьніцкі нарадзіўся ў сям'і кракаўскага судзьдзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Пачынаючы з 1410 году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў Грунвальдскай бітве. З 1423 і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці натарыюса, протанатарыюса і біскупа, між іншым пры двары караля Сігізмунда, на службе ў папы рымскага Яна XXIII і брандэнбурскага курфюрста Фрыдрыха I. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай алігархіі, а ў часы кіраваньня караля Уладзіслава III (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасці рэгентам Польшчы.
У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне Сілезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імпэрыі. У 1440 годзе Уладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы Берасьцейскага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам.
Ва ўнутранай палітыцы Алясьніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформ. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясьніцкі змагаўся зь любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасьцю бароўся з гусізмам і яго пашырэньнем у Польшчы. Пасля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімір Ягелончык, Алясьніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазыцыі. У 1444 годзе Зьбігнеў Алясьніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасьць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, Іаан Лангінус і Енэа Сільвіа Пікаламіні, з апошнім Алясніцкі рэгулярна перапісваўся.
Зьбігнеў Алясьніцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў