Кахоўка: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:کاخوفکا |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: zh:卡霍夫卡 |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
[[ru:Каховка]] |
[[ru:Каховка]] |
||
[[uk:Каховка]] |
[[uk:Каховка]] |
||
[[zh:卡霍夫卡]] |
Вэрсія ад 18:25, 23 красавіка 2012
Кахоўка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1492 | ||||
Раён: | Кахоўскі | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Насельніцтва: | 32 166 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 5536 | ||||
Паштовы індэкс: | 74800 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°48′ пн. ш. 33°28′ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.467° у. д.Каардынаты: 46°48′ пн. ш. 33°28′ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.467° у. д. | ||||
Кахоўка на мапе Ўкраіны Кахоўка |
Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Кахоўскага раёну.
Геаграфія
Разьмяшчаецца на левым беразе Дняпра, за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.
Гісторыя
Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.
У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў вядомае гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля некалі вядомага Гаванскага перавозу праз Дняпро.
Эканоміка
Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловай вытворчасьці зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод вырабляе сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 краінаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.
Культура
З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага фэстывалю «Таўрыйскія гульні» — найвядомейшага музычнага фэсту ва Ўкраіне. Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 вядомых выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.