Аўгсбург (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
д склад |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: gl:FC Augsburg |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
[[af:FC Augsburg]] |
[[af:FC Augsburg]] |
||
⚫ | |||
[[bg:ФК Аугсбург]] |
[[bg:ФК Аугсбург]] |
||
⚫ | |||
[[ca:Fußball-Club Augsburg 1907]] |
[[ca:Fußball-Club Augsburg 1907]] |
||
[[cs:FC Augsburg]] |
[[cs:FC Augsburg]] |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
[[fa:باشگاه فوتبال آگزبورگ]] |
[[fa:باشگاه فوتبال آگزبورگ]] |
||
[[fr:FC Augsburg]] |
[[fr:FC Augsburg]] |
||
[[gl:FC Augsburg]] |
|||
[[ko:FC 아우크스부르크]] |
[[ko:FC 아우크스부르크]] |
||
[[id:FC Augsburg]] |
[[id:FC Augsburg]] |
Вэрсія ад 23:55, 22 красавіка 2012
Аўгсбург | |
Поўная назва | FC Augsburg 1907 |
---|---|
Заснаваны | 8 жніўня 1907 |
Горад | Аўгсбург, Нямеччына |
Стадыён |
Імпульс Арэна Умяшчальнасьць: 30 660 |
Кіраўнік | Кляўс Гофман[d] |
Галоўны трэнэр | Ёс Люўкай |
Чэмпіянат | Бундэсьліга |
· 2010—2011 |
Бундэсьліга 2, 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Аўгсбург (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбург зь зямлі Баварыя. Заснаваны ў 1907 годзе. За ўсю сваю гісторыю клюб не дасягаў значных посьпехаў.
Гісторыя
Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 1921—1969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны вышэйшым дасягненьнем «Аўгсбурга» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.
Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сезоне 1973—74 ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлізе яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб'яднаўся з футбольнай камандай грамадзтва TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб'яднаньня й узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.
Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—83, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—07 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сезоне 2009—10 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе й атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэслігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта сэзон стаў лепшым у гісторыі клуба.
У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе 1.
Склад
Па стане на 1 жніўня 2011 году
|
|