Розьніца паміж вэрсіямі «Партугалія»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
3909 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Палітыка: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
(→‎Геаграфія: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
(→‎Палітыка: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
 
== Палітыка ==
[[Файл:Flickr - europeanpeoplesparty - EPP Summit June 2010 (82).jpg|міні|150пкс|справа|Дзейны прэм’ер-міністар Партугаліі [[Пэдра Пасас Каэльлю]]]]
Партугалія зьяўляецца [[дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[рэспубліка]]й пасьля ратыфікацыі Канстытуцыі ад [[1976]] году й мае сталіцу ў [[Лісабон]]е. Канстытуцыя дае падзел паўнамоцтваў паміж [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчай]], [[выканаўчая ўлада|выканаўчай]] і [[судовая ўлада|судовай]] галінаў улады. Чатыры асноўныя інстытуты паводле канстытуцыі ёсьць прэзыдэнт рэспублікі, [[парлямэнт]], вядомы як Рэспубліканская асамблея ({{мова-pt|Assembleia da República|скарочана}}), [[урад]], які ачельвае [[прэм’ер-міністар]] і сыстэма судоў.
 
Прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін, мае невыканаўчыя наглядныя функцыі, цяперашнім прэзыдэнтам зьяўляецца [[Анібал Каваку Сылва]]. Парлямент складаецца з 230 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Урад, кіраўніком якога зьяўляецца прэм’ер-міністар, у цяперашні час гэта [[Пэдра Пасас Каэльлю]], абірае Савет міністраў, якія ўключаюць у сабе дзяржаўныя сакратарыяты. Суды арганізаваныя ў некалькіх ўзроўнях: судовай, адміністрацыйнай і фінансавай галінах. Вярхоўныя суды зьяўляюцца судамі апошняй інстанцыі. Трынаццаць чальцоў [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйнага суда]] ажыцьцяўляюць нагляд за канстытуцыйнасьцю законаў.
 
У Партугаліі маецца [[шматпартыйная сыстэма]], дзе партыі канкуруюць паміж сабой на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Аднак асноўная палітычная барацьба адбываецца паміж двума партыямі: [[Сацыялістычная партыя Партугаліі|Сацыялістычнай]] (левацэнтрысцкай) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Партугаліі|Сацыял-дэмакратычнай]] (насуперак назьве, правацэнтрысцкай). Хаўрусьнікам да апошняй выступае [[Народная партыя (Партугалія)|Сацыяльна-дэмакратычны цэнтар]]. Прыкметная прысутнасьць левых палітычных сілаў, прадстаўленых у парлямэнце — [[Партугальская камуністычная партыя|Партугальскай камуністычнай партыі]], якая ўваходзіць у выбарчую кааліцыю з [[Партыя зялёных Партугаліі|Партыяй Зялёных]] і левым блёкам, які быў створаны ў выніку аб’яднаньня трацкісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыі й экс-мааісцкага Народнага дэмакратычнага зьвяза.
 
== Геаграфія ==
[[Файл:Lagoa das Sete Cidades, Miradouro da vista do Rei, Sete Cidades, Ponta Delgada, ilha de São Miguel, Açores.JPG|міні|220пкс|справа|Лягуна на воставе [[Сан-Мартын (востраў)|Сан-Мартын]] на [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]]]]
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню