Розьніца паміж вэрсіямі «Партугалія»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
4089 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Эканоміка: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
д (артаграфія)
(→‎Эканоміка: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
 
== Эканоміка ==
[[Файл:Régua Douro 4.JPG|міні|220пкс|справа|Вінаградныя плянтацыі]]
Пасьля [[рэвалюцыя гвазьдзікаў|рэвалюцыі гвазьдзікаў]] у [[1974]] годзе, якая завяршылася заканчэньнем аднаго з самых прыкметных фазаў эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў [[1960-я|1960-х]] гадоў<ref>Fundação da SEDES. [http://www.sedes.pt/conteudo.aspx?args=1,2 As primeiras motivações]</ref>, адбыліся істотныя зьмены ў штогадовым эканамічным росьце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зьменлівай сучаснай глябальнай эканомікі. З [[1990]] году мадэль эканамічнага разьвіцьця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажываньня й стала накіравана на [[экспарт]], прыватныя [[інвэстыцыі]] й разьвіцьцё сэктара [[высокія тэхналёгіі|высокіх тэхналёгій]]. [[Бізнэс]]-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як то [[тэкстыльная вытворчасьць|тэкстыльную вытворчасьць]], вытворчасьць [[адзеньне|адзеньня]], [[абутак|абутку]] й [[корка|коркі]]<ref>Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4</ref>, а таксама вырабаў з [[дрэва]] й напоі<ref>[http://www.ft.com/reports/investportugal2008 Investing in Portugal Report]. Financial Times</ref>.
 
Таксама ў Партугаліі пашыраны [[чорная мэталюргія|чорная]] й [[каляровая мэталюргія]], [[машынабудаваньне]], разьвіваецца [[хімічная прамысловасьць|хімічная]], [[нафтаперапрацоўчая прамысловасьць|нафтаперапрацоўчая]] й [[нафтахімічная прамысловасьць|нафтахімічная]], цэмэнтная, шкло-керамічная прамысловасьці. У [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] пераважае [[земляробства]]. Каля паловы апрацоўваемых зямель занята [[ральля|ральлё]]й, [[вінаградарства]]м, [[пладаводзтва]]м, аліўкавымі насаджэньнямі. У жывёлагадоўлі пераважае разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, [[авечкагадоўля]], [[свінагадоўля]]. Асноўнымі зьнешнегандлёвыя партнэрамі зьяўляюцца краіны [[Эўрапейская супольнасьць|Эўрапейскай супольнасьці]].
 
Большасьць прамысловых прадпрыемстваў, [[бізнэс]] і [[фінансы]] сканцэнтраваны ў [[Лісабон]]е й [[Порту]], найбуйнешых мэгаполісах Партугаліі. Раёны [[Авэйру]], [[Брага]], [[Каімбра|Каімбры]], [[Лейрыя|Лейрыі]] зьяўляюцца найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі па-за межамі гэтых двух галоўных сталічных абласьцей.
 
Партугалія карыстаецца [[эўра]], як нацыянальнай валютай, эканоміка краіны знаходзіцца ў галіне эўразоны з моманту ейнага запуску. Цэнтральны банк Партугаліі зьяўляецца неад’емнай часткай эўрапейскай сыстэмы цэнтральных банкаў.
 
== Дэмаграфія ==
== Транспарт ==
32 365

зьменаў

Навігацыйнае мэню