Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
Радок 63: Радок 63:


У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш|Нуну Пэрэйра Альварэшам]], нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].
У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш|Нуну Пэрэйра Альварэшам]], нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].

=== Калянізацыя й міжнародны гандаль ===
[[Файл:AfonsoI-P.jpg|міні|160пкс|зьлева|[[Афонсу Энрыкеш]], заснавальнік і першы кароль Партугаліі]]
[[Файл:Vascodagama.JPG|міні|160пкс|справа|[[Васка да Гама]] прыбывае ў [[Індыя|Індыю]]]]
У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Інфант Дон [[Генрых Мараплавец]], сын караля [[Жуан I|Жуана I]], стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У [[1415]] годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскай [[Сэўта|Сэўты]]. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ў [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ў [[Атлянтычны акіян|Атлянтычным акіяне]]: востраў [[Мадэйра]] й [[Азорскія астравы]], што прывяло да першых рухаў калянізацыі.

На працягу [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]], партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага [[Афрыка|Афрыкі]], усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў [[Індыя|Індыі]]. [[Тардэсыльляская дамова]], якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]], была падпісана [[7 чэрвеня]] [[1494]] году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі [[Эўропа|Эўропы]] паміж Партугаліяй і [[Гішпанія]]й па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад [[Каба-Вэрдэ]], ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У [[1498]] годзе [[Васка да Гама]], нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.

У [[1500]] годзе [[Пэдру Кабраль]] дасягнуў узьбярэжжа [[Бразылія|Бразыліі]] й аб’весьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў [[Афонсу дэ Альбукерке]] заваяваў востараў [[Гоа]] ў Індыі, востраў [[Армуз]] у [[Пэрсыдзкі заліў|Пэрсыдзкім заліве]] й [[Малака|Малаку]], якая ў цяперашні час належыць [[Малайзія|Малайзіі]]. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем у [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]] й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]], плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як то [[Тайвань]], [[Японія]], востраў [[Тымор]], яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявілі [[Аўстралія|Аўстралію]] й нават [[Новая Зэляндыя|Новую Зэляндыю]]<ref>[http://www.reuters.com/article/topNews/idUSSYD3449720070321 Map proves Portuguese discovered Australia]: new book, in Reuters</ref>.

[[22 красавіка]] [[1529]] году была складзена [[Сарагоская дамова]] паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову [[антымэрыдыян]]ам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] да пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].


== Палітыка ==
== Палітыка ==

Вэрсія ад 19:37, 22 красавіка 2012

Партугалія
República Portuguesa
Сьцяг Партугаліі Герб Партугаліі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «A Portuguesa»
Месцазнаходжаньне Партугаліі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Лісабон
Найбуйнейшы горад Лісабон
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Анібал Каваку Сільва
Педру Пасуш Каэлью
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
110 месца ў сьвеце
92 090 км²
0,5%
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
77 месца ў сьвеце
11 317 192
114/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
41 месца ў сьвеце
$232,656 млрд
$21 858
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
WET
WEST (UTC+1)
Незалежнасьць 24 чэрвеня 1128
Аўтамабільны знак P
Дамэн верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351

Партуга́лія (па-партугальску: República Portuguesa) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзе Эўропы, на Пірэнэйскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлянтычным акіянам на захадзе й поўдні й Гішпаніяй на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягі Азорскіх астравоў і Мадэйры зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду, Порту[1].

Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазьней былі інтэграваныя ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталіся месцам пасяленьня германскіх народаў, як то свэваў, швабаў, вандалаў і вэстготаў. У VIII стагодзьдзі большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяваная маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасьля былі выгнаныя тампліерамі. Падчас хрысьціянскай Рэканкісты, Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства ад Леону ў 1139 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў[2].

У XV і XVI стагодзьдзі, у выніку мясцовым піянэрам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала уладаньні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі й Паўднёвай Амэрыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі[3], а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сэўты ў 1415 годзе, да перадачы Макао да Кітаю ў 1999 годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ў XIX стагодзьдзі, асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Бразыліі й іншых найбуйнейшых калёніяў.

Пасьля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была замененая ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасьля партугальскіх каляніяльных войнаў і рэвалюцыі гвазьдзікаў у 1974 годзе, пасьля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як то Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макао, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.

Партугалія зьяўляецца разьвітой краінай зь вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Краіна месьціцца на 19 месцы ў сьвеце паводле паказчыку якасьці жыцьця, а таксама дзякуючы моцнай сыстэме аховы здароўя. Партугалія зьяўляецца адной з найбольш глябалізаванай і мірнай краінай сьвету[4], чальцом Эўрапейскага зьвяза й Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама чальцом-заснавальнікам Лацінскага зьвяза, Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў, АЭСіР, НАТО, Супольнасьці партугаламоўных краінаў, Эўразоны й Шэнгенскага пагадненьня.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Партугаліі

Раньняя гісторыя

Старажытны рымскі храм у Эворы

Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай Пірэнэйскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (лац. Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжаньне народам, як то галекі, люзітаны, кельтыкі й кінэты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход фінікійцаў і картагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспубліцы як вобласьць Люзітанія й частка вобласьці Галецыя. Пасьля падзеньня Рыму з 409 году ў рэгіёне пасяліліся германцкія плямёны, як то свэвы, буры й вэстготы, але з VIII стагодзьдзя тэрыторыю захапілі маўры. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў V стагодзьдзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у Лісабоне[5].

Рэканкіста

Замак у Гімарайнш, вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці

У пэрыяд Рэканкісты хрысьціяне адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Мэнду II Гансалвэшу, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.

У 1093 годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне Генрыху Бургундзкаму Альфонсам VI за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад Брага. 24 чэрвеня 1128 году ў бітве пры Сан Мамадэ Афонса Энрыкеш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу й ейнага палюбоўніка Фэрнана Пэрэша дэ Траву, тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афонса Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам Каралеўства Леону, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасьць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона й Кастыліі, а ў 1179 годзе папам Аляксандрам III.

Афонса Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі Альгарвэ. У 1348 і 1349 гадох, як і ў астатняй Эўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай сьмерці[6]. У 1373 годзе Партугалія склала зьвяз з Ангельшчынай, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.

У 1383 годзе, кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу 13831385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генэралам Нуну Пэрэйра Альварэшам, нанесла паразу Кастыліі ў бітве пры Альжубаротэ. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй Гішпаніі.

Калянізацыя й міжнародны гандаль

Афонсу Энрыкеш, заснавальнік і першы кароль Партугаліі
Васка да Гама прыбывае ў Індыю

У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Інфант Дон Генрых Мараплавец, сын караля Жуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскай Сэўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ў Паўночнай Афрыцы. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ў Атлянтычным акіяне: востраў Мадэйра й Азорскія астравы, што прывяло да першых рухаў калянізацыі.

На працягу XV стагодзьдзя, партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага Афрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў Індыі. Тардэсыльляская дамова, якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня Хрыстафора Калюмба, была падпісана 7 чэрвеня 1494 году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі Эўропы паміж Партугаліяй і Гішпаніяй па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад Каба-Вэрдэ, ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзе Васка да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.

У 1500 годзе Пэдру Кабраль дасягнуў узьбярэжжа Бразыліі й аб’весьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў Афонсу дэ Альбукерке заваяваў востараў Гоа ў Індыі, востраў Армуз у Пэрсыдзкім заліве й Малаку, якая ў цяперашні час належыць Малайзіі. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем у Індыйскім акіяне й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць Усходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як то Тайвань, Японія, востраў Тымор, яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявілі Аўстралію й нават Новую Зэляндыю[7].

22 красавіка 1529 году была складзена Сарагоская дамова паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову антымэрыдыянам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з XV стагодзьдзя да пачатку XVI стагодзьдзя.

Палітыка

Геаграфія

Рэкі

Некаторымі з рэкаў Партугаліі зьяўляюцца Авэ, Дуэра і Тагус.

Эканоміка

Дэмаграфія

Транспарт

Культура

Партугалія славута сваімі музыкальнымі накірункамі. Сярод іх найбольш знакаміты — фаду (ад партуг. fado — лёс) Клясычнай зоркай партугальскага фаду з'яўляецца Амалія Радрыгеш.

Літаратура

Асноўны артыкул: Літаратура Партугаліі

Партугалію называюць краінай паэтаў[Крыніца?]. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў чым проза. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Ібэрыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай, у гэты час узьніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі клясычнымі паэтамі Партугаліі зьяўляюцца Луіс дэ Камоэш і Фэрнанда Пэсоа, таксама існуе цэлы шэраг іншых, менш вядомых літаратурных мастакоў, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленьне сучаснай партугальскай літаратуры.

Спорт

Крыніцы

  1. ^ «Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V – Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938»
  2. ^ Brian Jenkins, Spyros A. Sofos, «Nation and identity in contemporary Europe», p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5
  3. ^ Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481
  4. ^ Global Peace Index. Institute for Economics and Peace.
  5. ^ Milhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses. Rádio e Televisão de Portugal
  6. ^ Black Death. Great Moments in Science, ABC Science
  7. ^ Map proves Portuguese discovered Australia: new book, in Reuters

Вонкавыя спасылкі

Партугаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA