Вайна на Пірэнэйскім паўвостраве: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д r2.7.1) (робат дадаў: ru:Испано-французская война
Радок 95: Радок 95:
[[Катэгорыя:Войны XIX стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Войны XIX стагодзьдзя]]


[[an:Guerra d'o Francés]]
[[ar:حرب شبه الجزيرة الأيبيرية]]
[[ar:حرب شبه الجزيرة الأيبيرية]]
[[an:Guerra d'o Francés]]
[[bg:Полуостровна война]]
[[bg:Полуостровна война]]
[[br:Brezel Dizalc'hted Spagn]]
[[br:Brezel Dizalc'hted Spagn]]
Радок 103: Радок 103:
[[de:Napoleonische Kriege auf der Iberischen Halbinsel]]
[[de:Napoleonische Kriege auf der Iberischen Halbinsel]]
[[en:Peninsular War]]
[[en:Peninsular War]]
[[eo:Milito de Hispana Sendependiĝo]]
[[es:Guerra de la Independencia Española]]
[[es:Guerra de la Independencia Española]]
[[eo:Milito de Hispana Sendependiĝo]]
[[eu:Iberiar Penintsulako Gerra]]
[[eu:Iberiar Penintsulako Gerra]]
[[fr:Guerre d'indépendance espagnole]]
[[fr:Guerre d'indépendance espagnole]]
[[ga:Cogadh na Saoirse (An Spáinn)]]
[[ga:Cogadh na Saoirse (An Spáinn)]]
[[gl:Guerra da Independencia española]]
[[gl:Guerra da Independencia española]]
[[ko:반도 전쟁]]
[[hr:Španjolski rat za neovisnost]]
[[hr:Španjolski rat za neovisnost]]
[[hu:Félszigeti háború]]
[[id:Perang Kemerdekaan Spanyol]]
[[id:Perang Kemerdekaan Spanyol]]
[[it:Guerra d'indipendenza spagnola]]
[[it:Guerra d'indipendenza spagnola]]
[[hu:Félszigeti háború]]
[[ja:半島戦争]]
[[ko:반도 전쟁]]
[[ms:Perang Semenanjung]]
[[ms:Perang Semenanjung]]
[[nl:Spaanse Onafhankelijkheidsoorlog]]
[[nl:Spaanse Onafhankelijkheidsoorlog]]
[[ja:半島戦争]]
[[no:Den spanske selvstendighetskrigen]]
[[no:Den spanske selvstendighetskrigen]]
[[pl:Wojny napoleońskie w Hiszpanii i Portugalii]]
[[pl:Wojny napoleońskie w Hiszpanii i Portugalii]]
[[pt:Guerra Peninsular]]
[[pt:Guerra Peninsular]]
[[ro:Războiul Peninsular]]
[[ro:Războiul Peninsular]]
[[ru:Испано-французская война]]
[[sr:Шпански рат за независност]]
[[sr:Шпански рат за независност]]
[[sv:Spanska självständighetskriget]]
[[sv:Spanska självständighetskriget]]

Вэрсія ад 19:26, 19 красавіка 2012

Гішпана-француская вайна
[[Файл:|цэнтар|307px|]]
Дата: 2 траўня 180817 красавіка 1814
Месца: Гішпанія, Партугалія
Вынік: перамога антыфранцускай кааліцыі
Супернікі
Гішпанія
Партугалія
Вялікабрытанія
Францыя
Польскія легіёны
Камандуючыя
Францыска Хавіер Кастаньнёс
Хосэ дэ Палафокс і Мэлсі
Грэгорьё Гарсія дэ ла Куэста
Хоакуін Блэйк
Мігэль Рікардо дэ Алява
Артур Ўэслі Вэлінгтан
Джон Мор
Ўільлям Бэрэсфорд
Бэрнардыно Фрэйр
Жазэ I Банапарт
Напалеон I Банапарт
Нікаля Жан дэ Д’ё Сульт
Андрэ Масэна
Люі Габрыель Сюшэ
Адольф Эдуард Казімер Жазэф Март’е
Мішэль Нэй
Колькасьць
383 819391 100
Агульныя страты
774 839

Гішпана-француская вайна (вайна на Пірэнэйскім паўвостраве) была галоўным канфліктам на тэрыторыі Ібэрыйскага паўвострава падчас напалеонаўскіх войнаў. Саюз Гішпаніі, Партугаліі й Вялікабрытаніі ваяваў супраць Напалеонаўскай Францускай імпэрыі.

Вядома й іншая назва гэтае вайны — вайна за незалежнасьць Гішпаніі (па-гішпанску: Guerra de la Independencia Espanola). У расейскай і савецкай гістарыяґрафіі вайну часам завуць Гішпанскай рэвалюцыяй 1808—1814.

Вайна доўжылася з 1808 году, гэта значыць з захопам французамі Гішпаніі й да 1814 году — году паразы Францыі.

Статыстыка Вайны на Пірэнэйскім паўвостраве

Краіны Насельніцтва 1808 г. Войскаў Жаўнеры забітыя, якія памерлі ад ранаў, што згінулі бяз весткаў Жаўнеры памерлыя ад хваробаў Параненыя
Вялікабрытанія 11 600 000 61 511 8 889 24 930 19 300
Гішпанія 11 800 000 192 000[1] 62 000 238 000
Партугалія 2 960 000 200 000 10 000 40 000
Усяго 26 360 000 453 511 80 889 302 930
Францыя 29 150 000 162 200[2] 76 800 250 000 195 700
Саюзьнікі Францыі (галоўным чынам палякі) 14 300 50 000 41 500
Усяго 29 150 000 162 200 91 100 300 000 237 200
Усяго 55 510 000 615 711 171 989 602 930

Вынікі

Вызваленчая барацьба ў Гішпаніі стала аднае з першых нацыянальных войнаў і адным з першых зьяўленьняў вялікіх партызанскіх рухаў. Хоць падчас францускае акупацыі французы зьнішчылі гішпанскую адміністрацыю, якая раскалолася на правінцыйныя хунты1810 годзе ў адроджаны нацыянальны ўрад умацаваўся ў Кадысе) і апынулася не ў стане набіраць, навучаць, ці абсталёўваць эфэктыўнае войска, аднак няздольнасьць Напалеона супакоіць народ Гішпаніі дазволіла гішпанскім, брытанскім і партугальскім сілам заставацца ў Партугаліі й даймаць францускія сілы на межах, а гішпанскім партызанам зьнішчаць акупантаў у самай Гішпаніі. Дзейнічаючы ўзгоднена, рэгулярныя й нерэгулярныя сілы саюзьнікаў прадухілілі падначаленьне мяцежных гішпанскіх правінцыяў. Гады баёў у Гішпаніі паступова выматалі Напалеона й ягонае Вялікае Войска. Хоць францускія войскі нярэдка перамагалі ў бою, іх лініі паведамленьня былі часьцяком перарэзаны партызанскімі атрадамі, што абцяжарвала баявыя дзеяньні. Хоць французы разбілі гішпанскае войска й адсунулі яе да меж, яна не была зьнішчана й працягвала ваяваць. У 1812, калі Францыя сур’ёзна саслабла падчас уварваньня ў Расею, злучаныя саюзныя войскі пад камандаваньнем Вэлінґтана пачалі прасоўвацца ўглыб Гішпаніі. Вызваліўшы Мадрыд, яны перасьледвалі маршала Сульта з яго войскам падчас адыходу яго праз Пірэнэі ў Францыю на працягу зімы 1813 году. Вайна й рэвалюцыя супраць акупантаў прывяла да прыняцьця Канстытуцыі Гішпаніі 1812 году, пасьля сталае краевугольным каменем эўрапейскага лібэралізму. Цяжар вайны зьнішчыў сацыяльную й эканамічную базу Гішпаніі ды Партугаліі, адкрыўшы шлях у эпоху сацыяльных беспарадкаў, палітычнае нестабільнасьці й эканамічнага застою. Спусташальныя грамадзянскія войны паміж лібэральнымі й абсалютыскімі фракцыямі, пачатак якім паклалі атрады, якія прайшлі падрыхтоўку на гэтай вайне, працягваліся ў Ібэрыі аж да 1850-х гадоў. Крызыс, выкліканы ўзрушэньнямі ад уварваньня й рэвалюцыі, садзейнічаў здабыцьцю незалежнасьці большасьці калёніяў Гішпаніі ў Амэрыцы й аддзяленьню Бразыліі ад Партугаліі.

Крыніцы

  1. ^ Тут паказана колькасць войска на момант уварваньня ў Гішпанію францускіх войскаў. Колькасць гішпанскіх войскаў да канца вайны ўзрасла да 300 000.
  2. ^ Тут паказана колькасьць войска на момант уварваньня ў Гішпанію. Лік французскіх салдатаў у Гішпаніі ўвесь час павялічваўся. Так у 1810 г. было 325 000, а ў ліпені 1811 г. у Гішпаніі было 355 000 францускіх салдатаў. ¾ усіх напалеонаўскіх войскаў у Гішпаніі было накіравана на барацьбу з партызанамі і ўсяго толькі ¼ на вайну з гішпана-ангельскім войскам. На момант уварваньня ў Расею Напалеон быў змушаны трымаць у Гішпаніі 400 000 сваіх жаўнераў, што вельмі палегчыла долю расейскіх войскаў.
  • Урланис Б. Ц. Войны и народонаселение Европы. — Москва., 1960.
  • Bodart G. Losses of life in modern wars. Austria-Hungary; France. — London., 1916.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі