Танзанія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kmicyc (гутаркі | унёсак)
д Нямечына - Нямеччына
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
|Герб = Coat of arms of Tanzania.svg
|Герб = Coat of arms of Tanzania.svg
|НацыянальныДэвіз = «Uhuru na Umoja» («Воля і адзінства»)
|НацыянальныДэвіз = «Uhuru na Umoja» («Воля і адзінства»)
|Месцазнаходжаньне = LocationTanzania.svg
|Месцазнаходжаньне = Tanzania in its region.svg
|АфіцыйнаяМова = [[Суахілі]], [[Ангельская мова|ангельская]]
|АфіцыйнаяМова = [[Суахілі]], [[Ангельская мова|ангельская]]
|Сталіца = [[Дадома]]
|Сталіца = [[Дадома]]

Вэрсія ад 15:38, 17 красавіка 2012

Танзанія
Jamhuri ya Muungano wa Tanzania
United Republic of Tanzania
Сьцяг Танзаніі Герб Танзаніі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Uhuru na Umoja» («Воля і адзінства»)
Дзяржаўны гімн: «Mungu ibariki Afrika»
Месцазнаходжаньне Танзаніі
Афіцыйная мова Суахілі, ангельская
Сталіца Дадома
Найбуйнейшы горад Дар-эс-Салам
Форма кіраваньня фэдэрацыйная рэспубліка
Джакая Кіквэтэ
Мізэнга Пінда
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
31-е месца ў сьвеце
945 203 км²
6,2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
30-е месца ў сьвеце
43 739 000
46,3/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
99 месца ў сьвеце
$57,4 млрд
$1416
Валюта Танзанійскі шылінг (TZS)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі
9 сьнежня 1961
Дамэн верхняга ўзроўню .tz
Тэлефонны код +255
Мапа Танзаніі
Мапа Танзаніі

Танзанія, Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія (на суахілі: Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, па-ангельску: United Republic of Tanzania) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, узьнікла ў выніку злучэньня дзьвюх былых калёніяў: нямецкай (пасьля Першай сусьветнай вайны брытанскай) Танганьікі і брытанскага Занзыбару, што сымбалізуе назва краіны ўтвораная з пачаткаў назваў абодвух рэгіёнаў. У наш час гэтыя рэгіёны Танзаніі існуюць як фэдэрацыйныя рэспублікі.

Краіна мае выхад да Індыйскага акіяна. На поўначы мяжуе з Кеніяй і Угандай, на захадзе з Руандай, Бурундзі і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

У Танзаніі дзьве сталіцы: адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца гістарычная сталіца Дар-эс-Салам, а заканадаўчай — Дадома, куды ўрад пераехаў у 1970-х гадах.

Гісторыя

Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Танзаніі насялялі народы, роднасныя бушмэнам і гатэнтотам, якія займаліся паляваньнем і зьбіральніцтвам. Затым у 1-м тысячагодзьдзі да н. э. з Этыёпскага нагор’я прыйшлі кушыцкія плямёны. Да пачатку н. э. прыйшлі плямёны банту.

Прыкладна ў сярэдзіне 1 тысячагодзьдзя н. э. на ўзьбярэжжы сучаснай Танзаніі зьявіліся пэрсыдзкія гандляры, а затым — арабскія. Менавіта тады склалася новая этнічная супольнасьць — суахілі. Яе склалі мясцовыя прыбярэжныя плямёны і прышэльцы з Ірану, Аравіі, а таксама зь Індыі.

Краіна ўзьнікла ў 1964 годзе ў выніку злучэньня Танганьікі (незалежнай з 1961 году) і Занзыбару (незалежнага з 1963 году), як Аб’яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзыбару, а з кастрычніка 1964 году як Аб’яднаная Рэспубліка Танзаніі, удзельнік ААН. Першым прэзыдэнтам Танзаніі стаў прэзыдэнт Танганьікі Дж. Ньерэрэ, адзным з двух віцэ-прэзыдэнтаў — прэзыдэнт Занзыбару, А. Карумэ (пасьля яго забойства ў 1972 годзе — А. Джумбэ). Першая канстытуцыя краіны была абвешчаная ў 1965 годзе. У тым жа годзе забаронена дзейнасьць апазыцыі, а з прыняцьцем новай канстытуцыі 1977 году адзінай партыяй краіны стала Рэвалюцыйная партыя (ССМ).

У 1992 годзе дзейнасьць апазыцыі была дазволеная, але да нашых дзён ССМ кантралюе краіну. 7 жніўня 1998 году ў Дар-эс-Салам адбыўся тэратыстычны замах на пасольства ЗША.

Палітыка

Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай Брытанскай садружнасьці нацыяў. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага сходу (Bunge) на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра і ўдзельнікаў Кабінэта міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнту, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах 2005 году перавагу ў парлямэнце атрымала партыя Чама Ча Мапіндузі (Рэвалюцыйная партыя).

Адміністрацыйны падзел

Рэгіёны Танзаніі

Танзанія дзеліцца на 26 рэгіёнаў:

Рэгіён Рэгіён (анг.) Центар Плошча, км² Насельніцтва (2002), тыс. чал.
Аруша Arusha Аруша 36 486 1292,973
Дар-эс-Салам Dar es Salaam Дар-эс-Салам 1393 2497,940
Дадома Dodoma Дадома 41 311 1698,996
Заходні Занзыбар Zanzibar Urban/West Занзыбар 230 391,002
Паўночны Занзыбар Zanzibar North Мкакатоні 470 136,953
Цэнтральны Занзыбар/Паўднёвы Zanzibar Central/South Каані 854 94,504
Ірынга Iringa Ірынга 56 864 1495,333
Кагера Kagera Букоба 28 388 2033,888
Кігома Kigoma Кігома 37 037 1679,109
Кіліманджара Kilimanjaro Мошы 13 309 1381,149
Ліндзі Lindi Ліндзі 66 046 791,306
Маньяра Manyara Бабаці 45 820 1040,461
Мара Mara Мусома 19 566 1368,602
Мбэя Mbeya Мбэя 60 350 2070,046
Мванза Mwanza Мванза 19 592 2942,148
Марагора Morogoro Марагора 70 799 1759,809
Мтвара Mtwara Мтвара 16 707 1128,523
Пэмба Паўночная Pemba North Ветэ 574 186,013
Пэмба Паўднёвая Pemba South Мкоані 332 176,153
Пвані Pwani Кібаха 32 407 889,154
Рувума Ruvuma Сангеа 63 498 1117,166
Руква Rukwa Сумбаванга 68 635 1141,743
Сынгіда Singida Сынгіда 49 341 1090,758
Табора Tabora Табора 76 151 1717,908
Танга Tanga Танга 26 808 1642,015
Шыньянга Shinyanga Шыньянга 50 781 2805,580

Геаграфія

Большую частку паверхні Твнзаніі займае пласкагор’е Уніямвэзі (вышыня 900—1500 м), перарэзанае тэктанічнымі разломамі, якія належаць да сыстэмы Вялікіх Афрыканскіх Разломаў. Цэнтральная частка краіны перарэзана з поўдня на поўнач Вялікім Усходнім Разломам, уздоўж заходняй мяжы цягнецца Вялікі Заходні Разлом. Паміж разломамі шзвышаюцца горныя масывы, вульканы: Кіліманджара і Мэру.

У паўночна-заходняй частцы краіны, на мяжы Танзаніі, Кеніі і Ўганды, знаходзіцца возера Вікторыя, самае вялікае возера Афрыкі. Уздоўж заходняй мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзіцца возера Танганьіка. Абодва возеры далучаюць да Вялікіх Афрыканскіх Азёраў. Самая вялікая рака Танзаніі — гэта Рудзі.

На поўначы знаходзіцца Нацыянальны парк Сэрэнгеці.

Працягласьць межаў Танзаніі складае 3402 км, зь іх з Бурундзі — 451 км, Кеніяй — 769 км, Мазамбікам — 756 км, Руандай — 217 км, Угандай — 396 км, Замбіяй — 338 км, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 473 км.

Працягласьць узьбярэжжа Індыйскага акіяна — 1424 км.

Эканоміка

Танзанія — адна з самых бедных краінаў сьвету. У 1990 годзе СУП на аднаго жыхара складаў 110 даляраў. Сельская гаспадарка зьяўляецца асновай эканомікі краіны, прыносячы амаль палову СУП, 85% экспарту і 90% працаўладкаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, гарбата, бавоўна, гвазьдзіка.

Сярод натуральных багацьцяў краіны можна вылучыць: дыямэнты (70 тыс. каратаў), рубіны і сапфіры, золата, гіпс, фасфаты, жалезная руда, каменны вугаль. Акрамя гэтага існуюць радовішчы ўрану, медзі, тытана, ванадыя і прыроднага газу.

Вялікі прыбытак краіне прыносіць турызм у Нацыянальны парк Сэрэнгеці, куды прыяжджаюць каля 90 000 турыстаў штогод.

Зьнешні гандаль

Экспарт у 2009 годзе — 3 млрд дал. — золата, кава, арэхі кеш’ю, бавоўна. Асноўныя пакупацелі — Індыя 8,5 %, Кітай 7,6 %, Японія 7,1 %, Нідэрлянды 6,2 %, ААЭ 5,7 %, Нямеччына 5,2 %. Імпарт у 2009 годзе — 5,8 млрд дал. — спажывецкія тавары, машыны і транспартныя сродкі, паліва. Асноўныя пастаўнікі — Індыя 14 %, Кітай 13,7 %, ПАР 7,8 %, Кенія 6,9 %, ААЭ 4,7 %, Японія 4,3 %. Уваходзіць у міжнародную арганізацыю краінаў Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакеанскага рэгіёну.

Дэмаграфія

Насельніцтва

Каолькасьць насельніцтва — 41,9 млн (ацэнка на ліпень 2010). Гадавы прырост — 2%. Фэртыльнасьць — 4,3, нараджэньняў на жанчыну. Дзіцячая сьмяротнасьць — 68 на 1000 народжаных. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 51 год у мужчынаў, 54 гады ў жанчынаў. Заражонасьць вірусам імунадэфіцыту — 6,2% (ацэнка на 2007 год). Гарадзкое насельніцтва — 25% (2008).

Этна-расавы склад — у матэрыковай частцы — 99% нэгры, у асноўным плямёны банту, 1% — азіяты (у асноўным індыйцы), белыя, арабы. На Занзыбары — у асноўным арабы, нэгры і мэтысы араба-нэгрыцянскага паходжаньня.

Мовы - афіцыйныя суахілі і ангельская, на Занзыбары распаўсюджаная арабская, у матэрыковай частцы — каля 130 мясцовых моваў групы банту. Пісьменнасьць — 69% (77% мужчынаў, 62% жанчынаў — паводле перапісу 2002 году).

Рэлігіі — у матэрыковай частцы — хрысьціяне 30%, мусульмане 35%, абарыгенныя культы 35%, на Занзыбары — болей за 99% мусульмане.

Культура

У Танзаніі ужываецца каля 100 моваў, у асноўным зь сям’і банту. У адукацыі выкарыстоўваецца суахілі, у вышэйшай адукацыі ангельская мова. У краіне ёсьць чатыры ўнівэрсытэты.

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Танзаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA ak:Tanzania