Дукшты: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: zh:杜克什塔斯 |
||
Радок 99: | Радок 99: | ||
[[vo:Dūkštas]] |
[[vo:Dūkštas]] |
||
[[bat-smg:Dūkšts (miests)]] |
[[bat-smg:Dūkšts (miests)]] |
||
[[zh:杜克什塔斯]] |
Вэрсія ад 13:11, 17 красавіка 2012
Дукшты | |
Dūkštas | |
Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі | |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: | 932 (2009) |
Паштовы індэкс: | LT-30042 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д.Каардынаты: 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д. |
Дукшты на мапе Летувы Дукшты | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Дукшты (па-летувіску: Dūkštas) — места ў Летуве, непадалёк ад возера Дукшты. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва 932 чал. (2009). Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.
Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны.
Гісторыя
Упершыню Дукшты згадваюца ў XVI ст. як уладаньне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1573 мясьціна перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.
У 1647 Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 манахі-піяры збудавалі тут касьцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 мясьціна перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 маёнтак перайшоў да Занаў.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дукшты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Дукшты апынуліся ў складзе Летувы, дзе 28 сьнежня 1956 атрымалі статус места.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1866 — 73 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1914 — 726 чал.; 1921 — 1076 чал.; 1959 — 1968 чал.; 1970 — 1444 чал.; 1974 — 1500 чал.; ; 1979 — 1633 чал.; 1985 — 1600 чал.; 1989 — 1193 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 1070 чал.; 2010 — 923 чал.
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
- Сядзіба Бяганскіх (1820)
- Царква Прасьвятой Тройцы (1871)
Вядомыя асобы
- Тамаш Зан (1902—1989) — польскі вайсковы дзяяч
- Юры Туронак (нар. 1929) — беларускі гісторык
Крыніцы
- ^ Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.
Літаратура
- Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.
Вонкавыя спасылкі
Дукшты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|