Біржы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: af:Biržai
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:比爾扎伊
Радок 95: Радок 95:
[[yi:בירזש]]
[[yi:בירזש]]
[[bat-smg:Biržā]]
[[bat-smg:Biržā]]
[[zh:比爾扎伊]]

Вэрсія ад 16:56, 16 красавіка 2012

Біржы
Biržai
Біржы
Герб Біржаў
Першыя згадкі: 1455
Горад з: 1589
Павет: Панявескі
Плошча: 16,4 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

14 743
902
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°12′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75Каардынаты: 56°12′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75
Біржы на мапе Летувы
Біржы
Біржы
Біржы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.birzai.lt/

Бі́ржы (па-летувіску: Biržai) — горад у паўночнай Летуве, разьмяшчаецца на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена. Біржы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржаўскага раёна Панявескага павета Летувы. Горад разьмяшчаецца за 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай1938 года) злучаецца з Панявежам. Насельніцтва горада налічвае каля 15 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падарыў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасьці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасьць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі магдэбурскае права. Біржы вярнуліся ва ўласнасьць Радзівілаў у другой палове XVIII стагодзьдзя. Горад атрымаў разьвіцьцё дзякуючы таму, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху Рыга — Вільня.

Горад быў значна зруйнаваны пад час паўночнай вайны. У 1701 годзе ў Біржах была заключаная дамова паміж расейскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяньнях супраць швэдаў. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.

З 1950 года Біржы — раённы цэнтар Летувіскай ССР.

Біржы. XIX ст. Малюнак Н. Орды.

Вонкавыя спасылкі

Біржысховішча мультымэдыйных матэрыялаў