Ковенскі павет (ВКЛ): розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, стыль |
|||
Радок 72: | Радок 72: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} |
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} |
||
{{Паветы Троцкага ваяводзтва}} |
|||
[[Катэгорыя:Троцкае ваяводзтва]] |
[[Катэгорыя:Троцкае ваяводзтва]] |
||
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага]] |
Вэрсія ад 19:20, 15 красавіка 2012
Ковенскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Коўна |
Дата ўтварэньня | 1565 і 1566 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Час існаваньня | 1565/66—1795 |
Месцазнаходжаньне Ковенскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Коўна.
Гісторыя
Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566). У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
Ураднікі
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнаці Забела. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Крыніцы
- ^ Powiat kowieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|