Шкала Бофарта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: ja:ビューフォート風力階級
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: ar:مقياس بوفورت; касмэтычныя зьмены
Радок 107: Радок 107:
| Выключна дрэнная бачнасьць. Паветра напоўнена пенай і пырскамі. Мора пакрыта палосамі пены
| Выключна дрэнная бачнасьць. Паветра напоўнена пенай і пырскамі. Мора пакрыта палосамі пены
|}
|}



[[Катэгорыя:Надвор’е]]
[[Катэгорыя:Надвор’е]]
Радок 113: Радок 112:


[[af:Beaufortskaal]]
[[af:Beaufortskaal]]
[[ar:مقياس بيفورت]]
[[ar:مقياس بوفورت]]
[[az:Bofort şkalası]]
[[az:Bofort şkalası]]
[[bg:Скала на Бофорт]]
[[bg:Скала на Бофорт]]

Вэрсія ад 03:30, 15 красавіка 2012

Шкала Бофарта — дванаццаціступеневая шкала ацэнкі хуткасьці ветру, паводле якой увесь інтэрвал магчымых хуткасьцяў ветру падзяляецца на 12 ступеняў. Гэтая шкала злучае сілу ветра з рознымі ягонымі праявамі: ступень хваляваньня на моры, хістаньне галінаў і дрэваў, разьмеркаваньне дыму з коміна і г. д. Кожная ступень па шкале Бофарта мае дакладную назву.

Шкала была распрацавана ангельскім адміралам Ф. Бофартам у 1806 годзе. З 1874 года яна была прынятая для карыстаньня ў сусьветнай сынаптычнай практыцы. Першапачаткова шкала не зьмяшчала паказьнікі хуткасьці ветру (такія сьведчаньні былі дададзены ў 1926 годзе). У 1955, каб адрозьніваць гураганныя вятры рознай сілы, Бюро надвор’я ЗША пашырыла шкала да 17 ступеняў.

Апісаньне ступеняў шкалы

Ступені па Бофарту Моўнае вызначэньне сілы ветру Сярэдняя хуткасьць ветру, м/с (км/г) Сярэдняя хуткасьць ветру, вузел Дзеяньне ветру
на сухазем’і на моры
0 Зацішша 0—0,2 (< 1) 0—1 Ціхмень. Дым падымаецца простастаўна, лісьце дрэваў нерухомы Люстраное і гладкае мора
1 Ціхі 0,3—1,5 (1—5) 1—3 Кірунак ветру бачна па напрамку дыма, але не па бандзеру (флюгеру) Рабізна, пены на хрыбтах хваляў няма. Вышыня хваляў да 0,1 м
2 Лёгкі 1,6—3,3 (6—11) 3,5—6,4 Рух ветру адчуваецца тварам, шамацее лісьце, флюгер пачынае рухацца Кароткія хвалі вышынёй да 0,3 м, хрыбты не абарочваюцца і падаюцца шклянымі
3 Кволы 3,4—5,4 (12—19) 6,6—10,1 Лісьце і тонкае гальлё дрэваў увесь час калыхаюцца, вецер разьдзімае лёгкія сьцягі Кароткія, добра бачныя хвалі. Хрыбты стараюць шкляную пену пад час абарочваньня. Час ад часу ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваляў 0,6 м
4 Умераны (сярэдні) 5,5—7,9 (20—28) 10,3—14,4 Вецер уздымае пыл і сьмецьце, рухае тонкае гальлё дрэваў Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачны ў розных мейсцах. Максімальная вышыня хваляў да 1,5 м
5 Ядраны 8,0—10,7 (29—38) 14,6—19,0 Рухаюцца тонкія камлі дрэваў, рух ветру адчуваецца рукою Добра развітыя ў даўжыню, але ня буйныя хвалі, максімальная вышыня 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Усюды бачны белыя баранчыкі (ў асобных выпадках утвараюцца пырскі)
6 Моцны 10,8—13,8 (39—49) 19,2—24,1 Хістаюцца тоўстыя суччы дрэваў, гудуць правады тэлеграфа Пачынаюць утварацца буйныя хвалі. Белыя пенныя хрыбты займаюць значныя плошчы, магчымы пырскі. Максімальная вышыня хваляў — да 4 м, сярэдняя — 3 м
7 Дужы 13,9—17,1 (50—61) 24,3—29,5 Хістаюца камлі дрэваў Хвалі нагрушчаюцца, хрыбты хваляў зрываюцца, пена кладзецца палосамі па кірунку ветра. Максімальная вышыня хваляў да 5,5 м
8 Вельмі дужы 17,2—20,7 (62—74) 29,7—35,4 Вецер ламае сучча дрэваў, ісьці супраць ветру вельмі складана Умерана высокія доўгія хвалі. Па ўскрайках хрыбтоў пачынаюць лётаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветра. Максімальная вышыня хваляў да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м
9 Шторм 20,8—24,4 (75—88) 35,6—41,8 Невялікія пашкоджаньні, вецер пачынае разбураць дахі будынкаў Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі палосамі кладзецца па кірунку ветра. Хрыбты хваляў пачынаюць абарочвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасьць
10 Моцны шторм 24,5—28,4 (89—102) 42,0—48,8 Значнае разбурэньне будынкаў, вецер выдзірае дрэвы з карэньнем Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі захілінымі да-долу хрыбтамі. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палосаў. Паверхня мора белая ад пены. Моцны грукат хваляў
11 Люты шторм 28,5—32,6 (103—117) 49,0—56,3 Вялікія разбурэньні на значнай прасторы. Назіраецца рэдка. Дрэнная бачнасьць. Выключна высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судзіны невялікага і сярэдняга памера часам зьнікаюць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія разьмяркоўваюцца па кірунку ветра. Ускраіны хваляў усюды зьдзьмухаюцца ў пену
12 Гураган > 32,6 (> 117) > 56 Усё разбурана Выключна дрэнная бачнасьць. Паветра напоўнена пенай і пырскамі. Мора пакрыта палосамі пены