Юзэф Панятоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 54: | Радок 54: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880. |
* Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880. |
||
Радок 68: | Радок 66: | ||
{{Накід}} |
{{Накід}} |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Панятоўскі, Юзэф}} |
|||
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1794 году]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1794 году]] |
||
[[Катэгорыя:Генэралы Рэчы Паспалітай]] |
[[Катэгорыя:Генэралы Рэчы Паспалітай]] |
||
[[Катэгорыя:Маршалы Напалеона I]] |
[[Катэгорыя:Маршалы Напалеона I]] |
||
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэну Ганаровага легіёну]] |
|||
[[Катэгорыя:Панятоўскія|Юзэф]] |
[[Катэгорыя:Панятоўскія|Юзэф]] |
||
Вэрсія ад 22:44, 12 красавіка 2012
Юзэф Панятоўскі па-польску: Józef Antoni Poniatowski | |||||||
7 траўня 1763 — 19 кастрычніка 1813 | |||||||
Месца нараджэньня | Вена | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Лейпцыг | ||||||
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая Герцагства Варшаўскае | ||||||
Гады службы | 1789-1813 | ||||||
Званьне | Вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі герцагства Варшаўскага , маршал Францыі | ||||||
Камандаваў | V-ты корпус "Вялікай арміі" | ||||||
Бітвы/войны | вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Паўстаньне 1794 году | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Юзэф Панятоўскі (па-польску: Jozef Antoni Poniatowski; 7 траўня 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813, Лейпцыг) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Біяграфія
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым на Украіне. Вызначыўся ў бітве пад Зяленцамі - першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў Яна Сабескага. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна Virtuti Militari. Першымі узнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і Тадэвуш Касьцюшка.
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай ў вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам Касьцюшкі ў час Паўстаньня 1794 году. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у Варшаве. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся уступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у Вену.
Павал I вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыязджаў у Санкт-Пецярбург на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.
Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля Фрыдрыха Вільгельма III ўзначаліць гарадскую міліцыю. З прыходам войскаў Мюрату, пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да Напалеону. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам вялікага герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812, камандуючы польскім корпусам.
У 1813 годзе вызначыўся ў бітве пры Лейпцыгу й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад Лейпцыгу, патануў у рацэ Эльстэр.
Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў Кракаў.
На востраве Сьвятой Алены Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й ўсімі талентамі ... Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у імяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».
Мэмарыяльная пліта ў памяць аб Панятоўскім ўсталяваная на помніку Бітве народаў. У Варшаве усталяваны помнік Панятоўскім (скульптар Бэртэль Торвальдс). Сярод скульптурных малюнкаў, якія ўпрыгожваюць фасад Люўра, знаходзіцца статуя Панятоўскага.
Крыніцы
Літаратура
- Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880.
Вонкавыя спасылкі
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1763 годзе
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1813 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году
- Генэралы Рэчы Паспалітай
- Маршалы Напалеона I
- Панятоўскія