Юзэф Панятоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
д →Вонкавыя спасылкі: fix |
д 250px |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
|месца нараджэньня = [[Вена]] |
|месца нараджэньня = [[Вена]] |
||
|месца сьмерці = [[Лейпцыг]] |
|месца сьмерці = [[Лейпцыг]] |
||
|партрэт = [[Файл:Prince Joseph Poniatowski by Józef Grassi.PNG| |
|партрэт = [[Файл:Prince Joseph Poniatowski by Józef Grassi.PNG|250пкс]] |
||
|подпіс = |
|подпіс = |
||
|мянушка = |
|мянушка = |
Вэрсія ад 21:55, 12 красавіка 2012
Юзэф Панятоўскі па-польску: Józef Antoni Poniatowski | |
7 траўня 1763 — 19 кастрычніка 1813 | |
Месца нараджэньня | Вена |
---|---|
Месца сьмерці | Лейпцыг |
Прыналежнасьць | Рэч Паспалітая Герцагства Варшаўскае |
Гады службы | 1789-1813 |
Званьне | Вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі герцагства Варшаўскага , маршал Францыі |
Камандаваў | V-ты корпус "Вялікай арміі" |
Бітвы/войны | вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Паўстаньне 1794 году |
Узнагароды | |
Юзэф Панятоўскі (па-польску: Jozef Antoni Poniatowski; 7 траўня 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813, Лейпцыг) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Біяграфія
Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым на Украіне. Вызначыўся ў бітве пад Зяленцамі - першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў Яна Сабескага. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна Virtuti Militari. Першымі узнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і Тадэвуш Касьцюшка.
Пасьля паразы Рэчы Паспалітай ў вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам Касьцюшкі ў час Паўстаньня 1794 году. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у Варшаве. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся уступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у Вену.
Павал I вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыязджаў у Санкт-Пецярбург на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.
Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля Фрыдрыха Вільгельма III ўзначаліць гарадскую міліцыю. З прыходам войскаў Мюрату, пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да Напалеону. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам вялікага герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812, камандуючы польскім корпусам.
У 1813 годзе вызначыўся ў бітве пры Лейпцыгу й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад Лейпцыгу, патануў у рацэ Эльстэр.
Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў Кракаў.
На востраве Сьвятой Алены Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й ўсімі талентамі ... Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у імяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».
Мэмарыяльная пліта ў памяць аб Панятоўскім ўсталяваная на помніку Бітве народаў. У Варшаве усталяваны помнік Панятоўскім (скульптар Бэртэль Торвальдс). Сярод скульптурных малюнкаў, якія ўпрыгожваюць фасад Люўра, знаходзіцца статуя Панятоўскага.
Крыніцы
Літаратура
- Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880.
Вонкавыя спасылкі
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |