Явар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: eu:Astigar zuri
д r2.7.1) (робат дадаў: cy:Masarnen
Радок 26: Радок 26:
[[ca:Plàtan fals]]
[[ca:Plàtan fals]]
[[cs:Javor klen]]
[[cs:Javor klen]]
[[cy:Masarnen]]
[[da:Ahorn]]
[[da:Ahorn]]
[[de:Bergahorn]]
[[de:Bergahorn]]

Вэрсія ад 16:28, 9 красавіка 2012

Явар

Я́вар, клён ілжэплятанавы (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісьце пальчаталопасьцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.

Радзіма явара — Паўднёвая Эўропа і Малая Азія.

На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расьліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісьцем. Цьвіце ў чэрвені.

Дыялекты

У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.

Літаратура

  • Расьлінны сьвет: Тэматычны слоўнік. Мінск: Беларуская навука, 2001.