Розьніца паміж вэрсіямі «Вацлаў Аношка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
артаграфія
д (артаграфія)
 
== Сям’я ==
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька — Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi — Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рымарымска-каталіцкага касьцёлакасьцёлу ў [[Быхаў|Быхаве]].<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.</ref> Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.<ref>Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР [http://lists.memo.ru/d25/f152.htm] </ref>
 
== Адукацыя і духоўная фармацыя ==
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]].
 
Яшчэ падчас навучаньня ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе студыяваў тэалёгію ў [[Місійны інстытут у Любліне|Місійным інстытуце ў Любліне]]. У 1924, падчас студыяў у [[Люблін]]е, Вацлаў Аношка на пэўны час выязджаў у Галічыну, у грэка-каталіцкі манастыр [[Манахі студыйскага ўставу|айцоў-студытаў]] ва [[Уніўская Лаўра|Ўніве]], дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 годзе, пасьля падрыхтоўкі ва [[Усходняя місія айцоў-езуітаў у Альбэрціне|Ўсходняй місіі айцоў-езуітаў у Альбэрцін]]е атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рымарымска-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад.
 
== Душпастырская праца ==
З [[1926]] году а. Вацлаў Аношка служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў прапаведаваць на місіі ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]]. Працуючы сярод вернікаў славяна-бізантыйскага абраду, сваё лацінскае імя а. Аношка падаваў ва ўсходняй форме — Вячаслаў і гэтак яго заўсёды называлі вернікі-ўніяты.
 
У Альпені ён пабудаваў грэка-каталіцкую капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыісэмінарыі ў [[Любешаў|Любешаве]] і [[Ломжа|Ломжы]]<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на [[Мярлінскія хутары|Мярлінскіх хутарах]].
 
Беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду а. [[Язэп Германовіч]], вядомы таксама як беларускі пісьменьнік Вінцук Адважны, пасьля таго, як асабіста пабываў у Альпені і пазнаёміўся з душпастырскай працай айца Вячаслава Аношкі, прысьвяціў яму паэму “Унія на Палесьсі” (АльбярцінАльбэрцін, 1932).<ref>Вінцук Адважны. «Унія на Палесьсі» [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html]</ref>
 
З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Дзяляцічы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]).
 
Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям<ref>Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.</ref>. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі”, — пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. <ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзяпаўстагодзьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>.
 
Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.<ref>Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.</ref>
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
 
На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у [[Менск]] да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Станіслава Глякоўскага]], які ў той час служыў у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёле сьв. Сымона і Алены]]. На плябаніі пры касьцёле разам ззь імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі ([[Дзяніс Малец|Дзянісам Мальцам]], [[Казімір Рыбалтоўскі|Казімірам Рыбалтоўскім]], [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]]) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.<ref>Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.</ref>
 
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.<ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.
1679

зьменаў

Навігацыйнае мэню