Памяць з адвольным доступам: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: ky:Жады (эстутум) (RAM)
Радок 63: Радок 63:
[[nl:Random-access memory]]
[[nl:Random-access memory]]
[[ne:र्‍याम]]
[[ne:र्‍याम]]
[[new:राम् (सन् २००५या संकिपा)]]
[[ja:Random Access Memory]]
[[ja:Random Access Memory]]
[[no:RAM]]
[[no:RAM]]

Вэрсія ад 08:07, 27 сакавіка 2012

Прыклад энэргазалежнае памяці з адвольным доступам: SDRAM — звычайна выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнае памяці ў пэрсанальных кампутарах і сэрвэрах.

Памяць з адвольным доступам, апэратыўная памяць (па-ангельску: Random-access memory, RAM) — адзін зь відаў кампутарнае памяці. На сёняшні дзень уяўляе сабой набор інтэгральных схемаў, якія дазваляюць доступ на запіс і чытаньне да любой (адвольнай) ячэйкі захаванае інфармацыі. Слова адвольны ў гэтым выпадку падкрэсьлівае тое, што пэўная адзінка інфармацыі можа быць атрымана за пэўны прамежак часу незалежна ад яе фізычнага месцазнаходжаньня й залежнасьці ад папярэдняе адзінкі інфармацыі.[1]

Абрывіятура RAM звычайна асацыюецца з энэргазалежнай памяцьцю (якой зьяўляюцца модулі памяці кшталту DRAM), якая губляе ўсю зьмешчаную ў сябе інфармацыю пасьля губленьня электрычнае напругі.

Шаблён:Накід:Кампутары

Крыніцы

  1. ^ У прынцыповым разуменьні «адвольнасьці», сучасныя віды DRAM-памяці не надаюць фактычна адвольны доступ, таму што памяць на самой справе чытаецца блёкамі. Між тым, многія віды SRAM, ROM, NOR-флэшпамяці і іншыя могуць зьяўляцца памяцьцю з адвольным доступам нават у прынцыповым разуменьні.