Заходні Буг: розьніца паміж вэрсіямі
лучнасьць |
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:西布格河 |
||
Радок 112: | Радок 112: | ||
[[sv:Västra Bug]] |
[[sv:Västra Bug]] |
||
[[uk:Західний Буг]] |
[[uk:Західний Буг]] |
||
[[zh:西布格河]] |
Вэрсія ад 16:40, 22 сакавіка 2012
Заходні Буг | |
Заходні Буг каля Вышкава | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Верхабуж (Украіна) |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна, Польшча |
Вобласьці | Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць |
Даўжыня | 772 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 127 м³/с |
Плошча басэйну | 39,4 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Сярэднярочны расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Асноўныя прытокі
- Праваруч: Луг, Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок.
- Леваруч: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.
На рацэ
- Месты: Буск, Каменка-Буская, Сасноўка, Чырвонаград, Сокаль, Усьцілуг, Берасьце (порт), Уладава, Тэрэспаль, Дарагічын, Вышкаў.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць па Берасьцейскім Палесьсі і Прыбускай раўніне. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.
Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.
Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найвялікшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.
Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.
Гаспадарчая дзейнасьць
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).
Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бужанскі канал і раку Піна злучаны з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2 км).[1]
У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 зьяўляецца ўсходняй мяжой Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.
Суднаходзтва ў нізкай плыні.
Галерэя
-
У ваколіцах Уладава
-
У Дарагічыне
-
У ваколіцах Дарагічына
-
Краявід Заходняга Буга з дарагічынскай Замкавай гары
-
Каля Вышкава
-
Каля Нура
-
У ваколіцах Волі Угрускай
-
У ваколіцах Горнай Малкіні
-
У Магільніцы
-
Надбускі краявід
Крыніцы
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
Вонкавыя спасылкі
Заходні Буг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў