Сусьветная спадчына ЮНЭСКО: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат дадаў: lad:Erensia de la Umanidad; касмэтычныя зьмены |
д r2.7.1) (робат дадаў: gn:Tembiejakue Yvypóra rekogui |
||
Радок 134: | Радок 134: | ||
[[ar:مواقع التراث العالمي]] |
[[ar:مواقع التراث العالمي]] |
||
[[ast:Patrimoniu de la Humanidá]] |
[[ast:Patrimoniu de la Humanidá]] |
||
[[gn:Tembiejakue Yvypóra rekogui]] |
|||
[[az:Ümumdünya irsi]] |
[[az:Ümumdünya irsi]] |
||
[[bn:বিশ্ব ঐতিহ্যবাহী স্থান]] |
[[bn:বিশ্ব ঐতিহ্যবাহী স্থান]] |
Вэрсія ад 05:09, 15 сакавіка 2012
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.
Статут аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
- Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
- Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
- Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
- Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.
Па стане на 2010 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 911 аб’ектаў у 151 краінe (704 — культурныя помнікі, 180 — прыродныя і 27 — аб’екты зьмяшанага тыпу).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.
Крытэрыі
Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэрыі былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].
Культурныя крытэрыі
- I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
- II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
- III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
- IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
- V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
- VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).
Прыродныя крытэрыі
- VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
- VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
- IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і развіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасцяў.
- X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.
Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах
Аўстралія і Акіянія
Амэрыка
Азія
Афрыка
Эўропа
- Аўстрыя
- Албанія
- Андора
- Армэнія
- Азэрбайджан
- Бэльгія
- Беларусь
- Баўгарыя
- Босьнія і Герцагавіна
- Ватыкан
- Вугоршчына
- Вялікабрытанія
- Грэцыя
- Гішпанія
- Данія
- Ірляндыя
- Ісьляндыя
- Італія
- Казахстан
- Кіпр
- Латвія
- Летува
- Люксэмбург
- Македонія
- Мальта
- Малдавія
- Нідэрлянды
- Нямеччына
- Нарвэгія
- Польшча
- Партугалія
- Расея
- Румынія
- Сан-Марына
- Сэрбія
- Славаччына
- Славенія
- Турэччына
- Украіна
- Фінляндыя
- Францыя
- Харватыя
- Чарнагорыя
- Чэхія
- Швэйцарыя
- Швэцыя
- Эстонія
- Краіны Эўропы
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (анг.)
- Фонд «Ахова прыроднай спадчыны» (рас.) (анг.)
- Сьпіс аб’ектаў са спасылкамі па кожным пункце (анг.)