Дзюдо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: kk:Дзюдо
д r2.7.1) (робат дадаў: io:Judoo
Радок 36: Радок 36:
[[az:Cüdo]]
[[az:Cüdo]]
[[be:Дзюдо]]
[[be:Дзюдо]]
[[bg:Джудо]]
[[bar:Judo]]
[[bar:Judo]]
[[bo:འབོལ་འཇུ།]]
[[bo:འབོལ་འཇུ།]]
[[bs:Judo]]
[[bs:Judo]]
[[br:Judo]]
[[br:Judo]]
[[bg:Джудо]]
[[ca:Judo]]
[[ca:Judo]]
[[cs:Judo]]
[[cs:Judo]]
Радок 62: Радок 62:
[[hi:जूडो]]
[[hi:जूडो]]
[[hr:Judo]]
[[hr:Judo]]
[[io:Judoo]]
[[id:Judo]]
[[id:Judo]]
[[ia:Judo]]
[[ia:Judo]]
Радок 94: Радок 95:
[[ro:Judo]]
[[ro:Judo]]
[[rm:Judo]]
[[rm:Judo]]
[[ru:Дзюдо]]
[[rue:Джудо]]
[[rue:Джудо]]
[[ru:Дзюдо]]
[[sq:Xhudo]]
[[sq:Xhudo]]
[[simple:Judo]]
[[simple:Judo]]

Вэрсія ад 02:35, 11 сакавіка 2012

Выкананьне кідка дзюдо са стойкі

Дзюдо (па-японску: 柔道) — японскае баявое мастацтва, філязофія й спартовае адзінаборства бяз зброі, створанае ў канцы XIX стагодзьдзя на аснове дзюдзюцу японскім майстрам баявых мастацтваў Дзігора Кано (па-японску: 嘉纳 治 五郎), які таксама сфармуляваў асноўныя правілы й прынцыпы трэніровак і правядзеньня спаборніцтваў. Датай нараджэньня дзюдо лічыцца дзень заснаваньня Кано першай школы дзюдо Кадакан (яп. 讲道 馆, «дом вывучэньня Шляху») у 1882 годзе. Паводле прынятай у Японіі клясыфікацыі, дзюдо ставіцца да гэтак званых сучасных баявых мастацтваў[1].

У адрозьненьні ад боксу, каратэ й іншых ударных стыляў адзінаборстваў, асновай дзюдо зьяўляюцца кідкі, болевыя прыёмы, утрыманьня й задушваньня, як у стойцы, гэтак і ў партэры. Удары й частка найбольш траўманебясьпечных прыёмаў вывучаюцца толькі ў кірунку ката. Ад іншых відаў барацьбы, як то грэцка-рымская барацьба, вольная барацьба, дзюдо адрозьніваецца меншым ужываньнем фізычнай сілы пры выкананьні прыёмаў і вялікай разнастайнасьцю дазволеных тэхнічных дзеяньняў.

Валодаючы значным філязофскім складнікам, дзюдо грунтуецца на двух галоўных прынцыпах: ўзаемная дапамога й разуменьне для дасягненьня большага прагрэсу, а таксама найлепшае выкарыстаньне цела й духу. Перад дзюдаістамі традыцыйна ставяцца мэты фізычнага выхаваньня, падрыхтоўкі да рукапашнага бою й удасканаленьня сьвядомасьці, што патрабуе дысцыпліны, настойлівасьці, самакантролю, выкананьня этыкету, разуменьня суадносінаў паміж посьпехам і неабходнымі для ягонага дасягненьня намаганьнямі. Акрамя гэтага, дзюдо спрыяе разьвіцьцю іншых пазытыўных якасьцяў, як то маральнасьць, назіральнасьць, памяць і ўяўленьне[2].

У цяперашні час паралельна разьвіваюцца гэтак званае традыцыйнае дзюдо й спартовае дзюдо, спаборніцтвы па якім праводзяцца на міжнародным узроўні й ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. У спартовым дзюдо, якое разьвіваецца пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі дзюдо (IJF), робіцца большы акцэнт на спаборніцкі складнік, у той час як у традыцыйным дзюдо дадатковая ўвага надаецца пытаньням самаабароны й філязофіі, што, не ў апошнюю чаргу, паўплывала на адрозьненьні ў правілах спаборніцтваў і дазволеных прыёмах.

Тэхніка дзюдо была пакладзена ў аснову шматлікіх сучасных стыляў адзінаборстваў, як то самба, бразыльскага джыў-джытсу, Каваісі Ру дзюдзюцу, Косэн дзюдо. Дзюдо ў юнацтве займаліся Марыхэй Ўэшыба (стваральнік айкідо), Міцуі Маэда (родапачынальнік бразыльскага джыу-джытсу), Васіль Ашчэпкаў (адзін са стваральнікаў самба) і Годзю Сіёда (заснавальнік стылю Ёсінкан айкідо)[2].

Крыніцы

  1. ^ Diane Skoss. «A Koryu Primer». Koryu Books
  2. ^ а б Кано Дзигоро. Общие сведения о дзюдо и его ценности в деле воспитания (рус.) // Хидэн. Боевые искусства и рукопашный бой : Научно-методический сборник под редакцией Горбылёва А. М.. — М.: ФГУП Издательство «Известия» УД П РФ, 2008. — В. 1. — С. 118-173.

Вонкавыя спасылкі

Дзюдосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA