Розьніца паміж вэрсіямі «Мэц»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
98 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
д
→‎Гісторыя: дапаўненьне
(крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Мец?oldid=41956763)
 
д (→‎Гісторыя: дапаўненьне)
 
== Гісторыя ==
Селішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені [[мэдыёматрыкі|мэдыёматрыкаў]], якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад ''Дыводур'' ({{мова-la|Divodurum|скарочана}}). У [[451]] годзе горад быў узяты [[Атыла|Атылай]]. У [[511]]—[[751]] гадах — сталіца каралеўства [[Аўстразія]]. Пры распадзе [[дзяржава франкаў|Франскай імпэрыі]] стаў сталіцай уладаньняў [[Лётар I|Лётара]].
 
Між [[1180]] і [[1210]] гадамі Мэц квітнеў ў якасьці [[вольны горад|вольнага імпэрскага горада]], затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] [[Абрыён]] асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хоць большасьць жыхароў горада падтрымалі [[Рэфармацыя|Рэфармацыю]], францускі кароль [[Генрых II Валюа]] падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад [[Габсбург]]аў у [[1552]] годзе. Па выніках [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] усе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас [[франка-пруская вайна|франка-прускай вайны]] чарговая [[аблога Мэца]] немцамі доўжылася 52 дні.
8864

зьмены

Навігацыйнае мэню