Мэц: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Мец?oldid=41956763
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:31, 10 сакавіка 2012

Мэц
Metz
Мэц
Герб Мэцу
Рэгіён: Лятарынгія
Дэпартамэнт: Мазэль
Плошча: 41,94 км²
Насельніцтва: 122 838 (2008)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 57000
Геаграфічныя каардынаты: 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д. / 49.12028; 6.17778Каардынаты: 49°07′13″ пн. ш. 6°10′40″ у. д. / 49.12028° пн. ш. 6.17778° у. д. / 49.12028; 6.17778
Мэц на мапе Францыі
Мэц
Мэц
Мэц
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.mairie-metz.fr/

Мэц (па-француску: Metz, па-нямецку: Metz) — горад на паўночным усходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Мазэль і рэгіёна Лятарынгія. Насельніцтва складе 122 838 чалавека, паводле дадзеных на 2008 году.

Гісторыя

Селішчы старажытных людзей на тэрыторыі Мэца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н. э. Незадоўга да рымскага нашэсьця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені мэдыёматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасьля ўзяцьця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (лац. Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. Пры распадзе Франскай імпэрыі стаў сталіцай уладаньняў Лётара.

Між 1180 і 1210 гадамі Мэц квітнеў ў якасьці вольнага імпэрскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю й Нямеччыну. Гарадзкі летапісец XV стагодзьдзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хоць большасьць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, францускі кароль Генрых II Валюа падахвоціўся быць іхным заступнікам і пасьпяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Па выніках Трыццацігадовай вайны усе тры эпіскапіі былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Мэца немцамі доўжылася 52 дні.

З 1871 па 1918 і 19401944 гады Мэц уваходзіў у склад Нямеччыны. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Вобан ў свой час пісаў каралю, што «крэпасьці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мэц — дзяржава ўвогуле. Нямецкая адміністрацыя пажадала зьнесьці ўмацаваньні й пракласьці на іхням месцы бульвары й набярэжныя. З старажытных умацаваньняў ацалелі толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і ягоныя спальныя раёны набылі пасьля Другой сусьветнай вайны. І сёньня па архітэктуры можна адрозніць «францускі» й «нямецкі» Мэц.

Выбітнасьці

З архітэктурных помнікаў Мэца найбольшай вядомасьцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, опэрны тэатар сярэдзіны XVIII стагодзьдзя і сабор Сьвятога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць ня толькі вітраж XIIIXIV стагодзьдзяў, але й працы авангардытаў XX стагодзьдзя Марка Шагала й Жака Віёна. Пэрыяд нямецкага валадарства наклаў свой ​​адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асьвячоны ў 1904 годзе ў прысутнасьці кайзэра Вільгэльма II.

Цікавыя факты

Вонкавыя спасылкі

Мэцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў