Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі
→Мінуўшчына: дапаўненьне (Вял.Паўн.вайна) |
дапаўненьне, выява |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
| Даўгата_хвілінаў = 15 |
| Даўгата_хвілінаў = 15 |
||
| Даўгата сэкундаў = 59 |
| Даўгата сэкундаў = 59 |
||
| Commons = Category:Bujničy |
|||
| Колер = {{Колер|Беларусь}} |
| Колер = {{Колер|Беларусь}} |
||
}} |
}} |
||
'''Буйнічы''' — паўднёвае [[прадмесьце]] [[Магілёў|Магілёва]], на правым беразе [[Дняпро|Дняпра]]. Уваходзіць у склад [[Цішоўскі сельсавет|Цішоўскага сельсавету]] [[Магілёўскі раён|Магілёўскага раёну]]. Знаходзіцца за 2 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы». |
'''Буйнічы''' — паўднёвае [[прадмесьце]] [[Магілёў|Магілёва]], на правым беразе [[Дняпро|Дняпра]]. Уваходзіць у склад [[Цішоўскі сельсавет|Цішоўскага сельсавету]] [[Магілёўскі раён|Магілёўскага раёну]]. Знаходзіцца за 2 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы». |
||
Буйнічы — даўняе мястэчка [[Аршанскі павет|гістарычнай Аршаншчыны]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]). |
|||
== Мінуўшчына == |
== Мінуўшчына == |
||
Радок 47: | Радок 49: | ||
== Помнікі і месцы адпачынку == |
== Помнікі і месцы адпачынку == |
||
[[Файл:Bujničy. Буйнічы (XX).jpg|міні|Буйніцкі манастыр, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]] |
|||
У [[1995]] годзе быў адкрыты ''мэмарыяльны комплекс'' «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная [[капліца]] вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]] ў [[2002]] годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі. |
У [[1995]] годзе быў адкрыты ''мэмарыяльны комплекс'' «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная [[капліца]] вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]] ў [[2002]] годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі. |
||
Радок 57: | Радок 61: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:Bujničy}} |
|||
* [http://www.radzima.org/be/pub/1451_m/ мяст. Буйнічы] на [[Radzima.org]] |
* [http://www.radzima.org/be/pub/1451_m/ мяст. Буйнічы] на [[Radzima.org]] |
||
* [http://www.paltk.info Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага]{{ref-ru}} |
* [http://www.paltk.info Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага]{{ref-ru}} |
||
* [http://globus.tut.by/bujnichi/ Здымкі на Globus.tut.by] |
* [http://globus.tut.by/bujnichi/ Здымкі на Globus.tut.by] |
||
{{Навігацыйная група |
|||
⚫ | |||
|назоў = Буйнічы ў сучасным [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі|адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле]] [[Беларусь|Беларусі]] |
|||
|стыль_назова = background-color: {{Колер|Беларусь}}; |
|||
⚫ | |||
|Магілёўскі раён |
|||
}} |
|||
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Аршаншчыны}} |
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Аршаншчыны}} |
||
Вэрсія ад 02:52, 8 сакавіка 2012
Буйнічы | |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Цішоўскі |
Тэлефонны код: | +375 22 |
Паштовы індэкс: | 213134 |
Аўтамабільны код: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д.Каардынаты: 53°51′15″ пн. ш. 30°15′59″ у. д. / 53.85417° пн. ш. 30.26639° у. д. |
Буйнічы на мапе Беларусі Буйнічы | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Буйнічы — паўднёвае прадмесьце Магілёва, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Цішоўскага сельсавету Магілёўскага раёну. Знаходзіцца за 2 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Буйнічы».
Буйнічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Мінуўшчына
На паўднёвай ускраіне месьціцца стаянка эпохі мэзаліту (8—5 тысячагодзьдзі да н. э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча раньняга жалезнага веку.
Вёска вядомая з 15 стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[1]. На пачатку 16-га стагодзьдзя належалі Кіева-Пячорскаму манастыру. У сьнежні 1595 году Буйніцкае поле было месцам пераможнае бітвы войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам М. Буйвідам над паўстанцамі на чале зь Севярынам Налівайкам[2]. У 17—18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосту А. Г. Палубінскаму, князям Сапегам[1]. У 1633—1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казімера Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[3]. У манастыры дзейнічала друкарня[4]. У час Вялікай Паўночнай вайны ў ліпені 1708 каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з Карлам ХІІ (г.зв. Карлава даліна). Швэдзкія жаўнеры абрабавалі манастыр, аднак пазьней па загадзе швэдзкага караля іконы былі вернуты ў пусты манастыр, а два швэдзкія жаўнеры — павешаны[5]. Побач зь мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай расейская імпэратрыца Кацярына II перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку генэрал-аншэфу П. Б. Пасеку. У 1878 годзе фальварак набыў абшарнік М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтку на пачатку 20 стагодзьдзя была Г. К. Радкевіч[1].
Другі раз Буйніцкае поле сталася месцам бітвы ў 1941 годзе.
Адукацыя і культура
У Буйнічах месьцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (1944—1998 гады — вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, зь якіх 80 га адведзеныя пад заасад.
Помнікі і месцы адпачынку
У 1995 годзе быў адкрыты мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.
Паводле задумы мэра Магілёва Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 году ў капліцы адбылося адкрыцьцё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізыка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту А. Ляпін, а вытворцам — інжынэр завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар зь нержавеючай сталі ды алюміневы цыфэрблят на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м, пэрыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу[6].
У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[7]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзьведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[8].
Крыніцы
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёўскага р-на / Уклад. У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў. — Мн.: Полымя, 1996. — С. 607—608, 628—630.
- ^ Буйніцкая бітва 1595 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
- ^ Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. — С. 354.
- ^ Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава) // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань 2004
- ^ А.Г.Агеев, Я.И.Климуть, И.А.Пушкин Перекрёстки Могилёвской истории. — Минск: Туринфо, 2004. — С. 48-49. — ISBN 985900124–3
- ^ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна) // Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 траўня 2009
- ^ Ілона Іванова. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях // Звязда, 31 сьнежня 2008
- ^ Ілона Іванова. Навыперадкi з мядзведзiцай // Звязда № 161 (25750), 21 ліпеня 2006
Вонкавыя спасылкі
Буйнічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Буйнічы на Radzima.org
- Сайт Агралесатэхнічнага каледжу імя Кірылы Арлоўскага (рас.)
- Здымкі на Globus.tut.by
|