Канстантын Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі
Месца сьмерці |
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Канстанцін Ельскі |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Ельскія|Канстантын]] |
[[Катэгорыя:Ельскія|Канстантын]] |
||
[[be:Канстанцін Ельскі]] |
|||
[[en:Konstanty Jelski]] |
[[en:Konstanty Jelski]] |
||
[[fr:Konstanty Jelski]] |
[[fr:Konstanty Jelski]] |
Вэрсія ад 10:48, 28 лютага 2012
Канстантын Ельскі | |
Герб «Пелеш» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 лютага 1837 Ляды Ігуменскага павету |
Памёр | 26 лістапада 1896 Кракаў |
Род | Ельскія |
Бацькі | Міхал Ельскі Клятыльда з Манюшкаў |
Жонка | Алена з Корсакаў |
Дзеці | Канстанцыя Марыя Клятыльда, Марыя, Антоні |
Дзейнасьць | заоляг, арнітоляг, батанік, энтамоляг, куратар, калекцыянер жывёл |
Канстантын Раман Ельскі (17 лютага 1837, вёска Ляды Ігуменскага павету, цяпер Смалявіцкі раён Менскай вобласьці — 26 лістапада 1896 у Кракаве) — заоляг і падарожнік.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Міхала, удзельніка падрыхтоўкі паўстаньня Т. Касьцюшкі, і Клятыльды з Манюшкаў.
Скончыў Менскую гімназію (1853). Навучаўся на мэдычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту (1853—1856), скончыў матэматычна-прыродазнаўчыы факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту (1860). Працаваў выкладнікам у Кіеўскай гімназіі і Кіеўскім ўнівэрсытэце.
Вывучаў гмыз і малюскаў. За дасьледаваньне анатоміі малюска атрымаў навуковую ступень магістра (1862). Адзін з першых у Расейскай імпэрыі падтрымаў эвалюцыйную тэорыю Ч. Дарвіна.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 рокаў на Ўкраіне. Каб пазьбегнуць арышту, эміграваў за мяжу.
Як заоляг і геоляг працаваў у Турэччыне, Нямеччыне і Францыі. У 1865 року выехаў у Гвіяну, а ў 1869 — у Пэру. Вывучаў фаўну гэтых краінаў. Адкрыў новы від жывёлы Dinonys. 3 1878 року жыў у Кракаве.
У шлюбе з Аленай Корсак меў сына Антонія, а таксама дачок Канстанцыю Марыю Клятыльду і Марыю[1].
Па сьмерці К. Ельскага выйшла «Папулярнае прыродазнаўчае апавяданьне пра знаходжаньне ў францускай Гвіяне і часткова ў Пэру» (па-польску: Popularno-przyrodnicze opowiadania z pobytu w Gujanie francuskiej i po części w Peru, od 1865—1871; Кракаў, 1898).
У гонар навукоўца адзін зь відаў ляўра атрымаў назву Ocotea Jelscii. Апісаньне шматлікіх птушак і зьвяроў давалася паводле калекцыі К. Ельскага, некаторыя віды атрымалі ягонае імя[2].
Крыніцы
- ^ Konstanty Roman Jelski h. Pielesz (пол.). Potomkowie Sejmu Wielkiego. Праверана 17 сакавіка 2011 г.
- ^ Вячаслаў Рагойша. Ельскі Канстанцін Міхайлавіч // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 350.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2