Герб: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: hy:Զինանշան |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: gd:Lùireach |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[hif:Coat of arms]] |
[[hif:Coat of arms]] |
||
[[fr:Blasonnement]] |
[[fr:Blasonnement]] |
||
[[gd:Lùireach]] |
|||
[[ko:문장 (상징)]] |
[[ko:문장 (상징)]] |
||
[[hy:Զինանշան]] |
[[hy:Զինանշան]] |
Вэрсія ад 17:40, 27 лютага 2012
Герб (ад ням. erbe — спадчына) — сымбалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці рода, каталіцкага ордэна, гораду, дзяржавы.
Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы крыжовых паходаў. Крыніцамі гербавых эмблемаў найчасьцей былі пячаткі, вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою шчыт з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад гербу ўвайшлі гелм, кляйнот (фігура на гелме), намёт (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), карона. У позьнім сераднявеччы ў гербу зьявіліся менш абавязковыя элемэнты — шчытаношы, дэвізная стужка і ордэны.
Гербавыя выявы падзяляюцца на геральдычныя фігуры (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і штучныя). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блякітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блякітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.
У ВКЛ гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы (1380). Легендарная частка літоўска-беларускіх летапісаў згадвае гербы «Кітаўрус», «Калюмны», «Урсін», «Ружа» і «Пагоня».
У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага феадала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.
Пазьней узьніклі гербы каталіцкіх ордэнаў і гарадоў (першы гарадзкі герб у ВКЛ атрымала Вільня ў 1387).
Гербы вывучае геральдыка, зборы гербаў называюцца гербарамі.
Вонкавыя спасылкі
Герб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў