Сэрбія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: vep:Serbii
д r2.6.4) (робат зьмяніў: gd:An t-Sèirb
Радок 201: Радок 201:
[[gv:Yn Serb]]
[[gv:Yn Serb]]
[[gag:Serbiya]]
[[gag:Serbiya]]
[[gd:An t-Sèarb]]
[[gd:An t-Sèirb]]
[[gl:Serbia - Србија]]
[[gl:Serbia - Србија]]
[[xal:Серпудин Орн]]
[[xal:Серпудин Орн]]

Вэрсія ад 06:09, 25 лютага 2012

Сэрбія
Република Србија
Republika Srbija
Сьцяг Сэрбіі Герб Сэрбіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Само слога срба спасе
Дзяржаўны гімн: «Боже правде»
Месцазнаходжаньне Сэрбіі
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Бялград
Найбуйнейшы горад Бялград
Форма кіраваньня рэспубліка
Барыс Тадзіч
Мірка Цветкавіч
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
113-е месца ў сьвеце
88 361 км²
0,13
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
83-е месца ў сьвеце
7 498 001 (бяз Косава)
107,46/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
77 месца ў сьвеце
$78,506 млрд
$10 635
Валюта Дынар (RSD)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— заснаваньне
Каралеўства Сэрбскага,
Харвацкага ды Славенскага
1 сьнежня 1918
Аўтамабільны знак yu
Дамэн верхняга ўзроўню .rs
Тэлефонны код +381

Сэрбія (па-сэрбску: Република Србија, Republika Srbija) — кантынэнтальная дзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (на Балканскай паўвысьпе) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).

У складзе Рэспублікі Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны край Ваяводзіна і аўтаномны край Косава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткай канфэдэрацыйнага дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся раней Югаславіяй (СРЮ). 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.

На поўначы Сэрбія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Баўгарыяй, на поўдні з Рэспублікай Македоніяй і Альбаніяй, а на захадзе з Чарнагорыяй, Харватыяй і Босьніяй (Рэспублікай Сэрбскай).

Сталіца Сэрбіі — Бялград, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтар краіны. У ім жыве каля 2 мільёнаў чалавек.

Гісторыя

У 1991—1992 гадах калі Славенія, Харватыя, Босьнія і Герцагавіна, Македонія выйшлі з складу СФРЮ, Сэрбія і Чарнагорыя захавалі фэдэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 году абвесьцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносінаў 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасьць Сэрбія і Чарнагорыя, якая стала пераемніцай СРЮ. Пасьля правядзеньня ў Чарнагорыі 21 траўня 2006 году рэфэрэндуму па пытаньні аб яе дзяржаўнай самастойнасьці Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбіі 5 чэрвеня 2006 году пацьвердзіла, што паводле Дэклярацыі аб незалежнасьці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасьці Сэрбіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сэрбія зьяўляецца правапераемніцай Сэрбіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.

Кроніка гісторыі

Палітыка

У верасьні 1990 году была прынятая новая сэрбская канстытуцыя, якая заснавала аднапалатны парлямэнт — Скупшчыну (250 месцаў), дэпутаты якой абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Ачольнік Рэспублікі Сэрбіі — прэзыдэнт, абіраецца на пяцігадовы тэрмін на ўсеагульных прамых выбарах. Вышэйшы орган выканаўчай улады — рада міністраў на чале з старшынём, які абіраецца парлямэнтам зь ліку прапанаваных прэзыдэнтам кандыдатураў. Старшыня фармуе ўрад, які зацьвярджаецца парлямэнтам.

28—29 кастрычніка 2006 году на рэфэрэндуме была прынятая новая Канстытуцыя Сэрбіі, якая замяніла асноўны закон 1990 году. 21 студзеня 2007 году адбыліся выбары ў парлямэнт краіны (250 дэпутатаў). Перамагла на выбарах нацыяналістычная Сэрбская радыкальная партыя (81 месца), разам з былой кіруючай Сацыялістычнай партыяй — у апазыцыі. Урад фармуюць лібэральныя партыі, што атрымалі больш за 50% месцаў у парлямэнце — партыя прэзыдэнта Б. Тадзіча, партыя прэм’ер-міністра В. Каштуніцы і рух «G-17» міністра фінансаў краіны М. Дынкіча.

Палітычныя партыі

  • Сэрбская радыкальная партыя, нацыяналістычная
  • Дэмакратычная партыя, лібэральная
  • Дэмакратычная партыя Сэрбіі, лібэральная, умерана-нацыяналістычная
  • Г-17, лібэральная
  • Сацыялістычная партыя Сэрбіі, Сацыялістычная-нацыяналістычная
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя, лібэральная
Кіроўныя палітычныя партыі (2007) [1]
Партыя Кіраўнік партыі Месцаў у парлямэнце
Сэрбская радыкальная партыя Воіслаў Шэшэль 81
Дэмакратычная партыя Барыс Тадзіч 65
Дэмакратычная партыя Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца 46
Г-17 Младжан Дынкіч 19
Сацыялістычная партыя Сэрбіі Івіца Дачыч 16
Ліберальна-дэмакратычная партыя Чэдомір Ёванавіч 12

Адміністрацыйны падзел

У складзе Сэрбіі дзьве аўтаномныя акругі:

Частка тэрыторыі Сэрбіі, якая знаходзіцца за межамі дзьвюх аўтаномных акругаў, завецца Цэнтральная Сэрбія і не ўяўляе сабой адміністрацыйную адзінку, знаходзячыся ў прамым падпарадкаваньні рэспубліканскіх уладаў.

Побач з тым, тэрыторыя Сэрбіі падзеленая на 29 акругаў і тэрыторыю м. Бялград. На тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна знаходзіцца 7 акругаў.

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва — 7,82 млн чалавек (2008, у 1991 — 9,79 млн чалавек) у тым ліку ва ўласна Сэрбіі — 5,82 млн, у Ваяводзіне — 2 млн.

Сталіца Сэрбіі — Бялград (насельніцтва, разам з прадмесьцямі — 1482 тыс. чалавек у 2000, без прадмесьцяў — 936,2 тыс. у 1981). Іншыя буйныя месты Сэрбіі: Ніш, Крагуевац, Лесковац, Чачак. Найбуйнейшыя гарады Ваяводзіны — Нові-Сад, Субоціца, Зрэнянін. Такія гарады, як Нові-Сад, разьмешчаныя ў гістарычнай правінцыі Банат.

У 1999 годзе мела месца буйная хваля эміграцыі альбанцаў з Косава (якія зрэшты неўзабаве пасьля таго вярнуліся), а ў 20002001 — эміграцыя косаўскіх сэрбаў.

У складзе насельніцтва пераважаюць сэрбы (62%) і альбанцы (17%). У Сэрбіі пражываюць таксама чарнагорцы (5%), вугорцы (3%) і шэраг нацыянальных меншасьцяў. Да пачатку ваенных дзеяньняў у 1999 годзе сэрбы складалі 85% насельніцтва ўласна Сэрбіі, 54% у Ваяводзіне і 13% у Косаве; вугорцы і харваты — шматлікія меншасьці ў Ваяводзіне. Рэлігія (па попісе насельніцтва 2002 г., бяз Косава): праваслаўных — 6 371 584 чал. (85% насельніцтва), каталікоў — 410 976 чал. (5,5% насельніцтва), мусульманаў — 239 658 чал. (3,2%), пратэстантаў — 80 837 чал. (1,1% насельніцтва).

Культура

Асноўны артыкул: Культура Сэрбіі

Вялікая частка вернікаў — праваслаўныя (95%), таксама пражываюць вялікія грамады мусульман (5%), каталікоў (4%) і прадстаўнікоў іншых канфэсіяў.

Крыніцы

  1. ^ Коммерсант, № 12, 2007, з.7

Глядзіце таксама

  • Аблачычы — сэрбскі сярэднявечны шляхецкі род

Вонкавыя спасылкі

Сэрбіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA