Ураніборг: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д r2.7.1) (робат дадаў: nl:Uraniborg |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[it:Uraniborg]] |
[[it:Uraniborg]] |
||
[[lb:Uraniborg]] |
[[lb:Uraniborg]] |
||
[[nl:Uraniborg]] |
|||
[[no:Uranienborg (observatorium)]] |
[[no:Uranienborg (observatorium)]] |
||
[[pl:Uranienborg]] |
[[pl:Uranienborg]] |
Вэрсія ад 10:09, 21 лютага 2012
Ураніборг, таксама Ураніенборг (па-дацку: Uraniborg,Uranienborg) — былы замак–абсэрваторыя Тыха Брагэ, пабудаваны ў 1576 годзе на востраве Вен у праліве Эрэсунд (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Вен, як і ўвесь Сконэ, належыў Даніі; цяпер ён зьяўляецца швэдзкім). Зямля пад будаўніцтва Ураніборгу была падаравана Тыха Брагэ дацкім каралём Фрэдэрыкам II, а названы ён быў у гонар Ураніі — грэцкай музы астраноміі. Будынак зьяўляецца амаль копіяй вілы Ратонда архітэктара Палядыё, якая знаходзіцца ў Вічэнцы, аднак у ім прысутнічае й значны ўплыў галяндзкай архітэктуры. Ураніборг меў найлепшае для свайго часу абсталяваньне для астранамічных назіраньняў. У 1584 годзе Тыха Брагэ пабудаваў побач з Ураніборгам яшчэ адну абсэрваторыю — Шэрнэборг. Аднак ужо праз некалькі гадоў пасьля таго як Брагэ пакінуў Вен, Ураніборг прыйшоў у заняпад — да нашага часу засталіся толькі сьляды ад валоў ды контуры галоўнага будынку. Ураніборг надаў назву аднаму з кварталаў Осьлё — Ураніенборг.
Вонкавыя спасылкі
Ураніборг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |