Мікалай Капэрнік: розьніца паміж вэрсіямі
+ 5 categories з дапамогай HotCat |
д r2.6.5) (робат зьмяніў: ku:Nîkolaws Kopernîk |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
{{Link FA|sl}} |
{{Link FA|sl}} |
||
⚫ | |||
[[af:Nicolaas Copernicus]] |
[[af:Nicolaas Copernicus]] |
||
Радок 91: | Радок 89: | ||
[[rw:Nicolas Copernic]] |
[[rw:Nicolas Copernic]] |
||
[[sw:Nicolaus Copernicus]] |
[[sw:Nicolaus Copernicus]] |
||
[[ku:Nîkolaws |
[[ku:Nîkolaws Kopernîk]] |
||
[[ky:Коперник, Николай]] |
[[ky:Коперник, Николай]] |
||
[[mrj:Коперник, Миколай]] |
[[mrj:Коперник, Миколай]] |
||
Радок 150: | Радок 148: | ||
[[uk:Миколай Коперник]] |
[[uk:Миколай Коперник]] |
||
[[ur:نکولس کوپرنیکس]] |
[[ur:نکولس کوپرنیکس]] |
||
⚫ | |||
[[vi:Nicolaus Copernicus]] |
[[vi:Nicolaus Copernicus]] |
||
[[vo:Nicolaus Copernicus]] |
[[vo:Nicolaus Copernicus]] |
Вэрсія ад 19:24, 16 лютага 2012
Мікалай Капэрнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Польшча — 24 траўня 1543) — польскі вучоны, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.
Нарадзіўся ў купецкай сям’і нямецкага паходжаньня. У дзевяць гадоў застаўся бяз бацькі, таму яго выхаваньнем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Вацэнродзе.
Атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Кракава (паступіў у 1491 годзе), Балёньні, Падуі, Фэрары, дзе вывучаў права, мэдыцыну, матэматыку, астраномію. У 1503 годзе вяртаецца ў Кракаў і становіцца прафэсарам унівэрсытэту. У 1512 годзе арганізаваў абсэрваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцьця вёў астранамічныя назіраньні. Вынікі дасьледаваньняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэньні нябесных сфэр» («De revolutionibus orbium coelesteum»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго сьмерці.
Галоўнай заслугай вучонага зьявілася абгрунтаваньне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак зьвязаны ня зь іх вярчэньнем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэньнем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага ён быў канонікам касьцёла, урачом. Аўтар рэформы манэтнай сыстэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забясьпечвала вадою ўсе дамы гораду.
Аўтар прац:
- N.C. Meditata XV. Augusti anno domini MDXVII. (1517)
- Tractatus de monetis (1519)
- Monetae cudendae ratio (1528)
- De Revolutionibus Orbium Coelestium — Нюрнбэрг, Германія (1543)
Пахаваны ў саборы Фромбарку ў безыменнай магіле. У жніўні 2005 году магіла была знойдзеная.
У 1616 годзе каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.
У Ягелонскім унівэрсытэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам».У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Эўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).
-
Помнік у Варшаве працы Торвальдсэна
-
Помнік у Кракаве
-
Помнік у Торуні
-
Помнік у Ольштыне
Вонкавыя спасылкі
Мікалай Капэрнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў