Олівэр Голдсьміт: розьніца паміж вэрсіямі
Ripchip Bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ur:آلیور گولڈ اسمتھ |
д r2.7.2+) (робат дадаў: my:ဂိုးစမစ် အို; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лістапада]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лістапада]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1730 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі 4 красавіка]] |
[[Катэгорыя:Памерлі 4 красавіка]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1774 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1774 годзе]] |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
[[la:Oliverius Goldsmith]] |
[[la:Oliverius Goldsmith]] |
||
[[hu:Oliver Goldsmith]] |
[[hu:Oliver Goldsmith]] |
||
[[my:ဂိုးစမစ် အို]] |
|||
[[nl:Oliver Goldsmith]] |
[[nl:Oliver Goldsmith]] |
||
[[ja:オリヴァー・ゴールドスミス]] |
[[ja:オリヴァー・ゴールドスミス]] |
Вэрсія ад 21:54, 10 лютага 2012
Олівэр Голдсьміт | |
англ. Oliver Goldsmith | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 лістапада 1728[1][2][3][…] |
Памёр | 4 красавіка 1774[1][6][2][…] (45 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт |
Кірунак | сэнтымэнталізм |
Мова | ангельская мова[8][9][2][…] і дацкая[10] |
Подпіс | |
[[::en:s:Author:Oliver Goldsmith|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Олівэр Голдсьміт (па-ангельску: Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730 — 4 красавіка 1774) — ангельскі празаік, паэт і драматург ірляндзкага паходжаньня, яскравы прадстаўнік сэнтымэнталісцкай прозы ў ангельскай літаратуры.
Біяграфія
Сын сьвятара. У 1749 годзе скончыў Дублінскі ўнівэрсытэт, спрабаваў працягнуць медыцынскую адукацыю ў Эдынбурзе. Не атрымаўшы дыплёма, самаабвешчаны «доктар Голдсьміт» адправіўся ў падарожжа па Эўропе, адкуль у 1756 годзе абанкрочаным прыбыў у Лёндан і ўладкаваўся дапаможнікам аптэкара. Яго публіцыстычныя нарысы ў вялікай колькасьці друкаваліся ў лёнданскай прэсе, аднак сярод мноства пачынаючых аўтараў Голдсьміта выгодна адзначалі вытанчанасьць і лёгкасьць слога.
Сацыяльна-бытавыя нарысы з сатырычным падтэкстам «Грамадзянін сьвету, альбо Лісты кітайскага філёзафа, які пражывае ў Лёндане, сваім сябрам на Ўсходзе» (1762) прынесьлі яму славу і дазволілі ўвайсьці ў кружок інтэлектуалаў на чале з Сэмюэлем Джонсанам, Эдмундам Бёркам і Джошуа Рэйнальдсам. У 1764 годзе кампанія заснавала ўласны клуб, сярод дзевяці чальцоў-заснавальнікаў якога лічыўся і Голдсьміт. Сёлета вялікі рэзананс выклікала яго паэма «Вандроўнік», якая супастаўляла нацыянальныя звычаі і ступень задаволенасьці жыцьцём у розных кутках Эўропы.
Звычка жыць на шырокую нагу ўцягнула Голдсьміта ў пазыкі, і ён быў вымушаны зарабляць складаньнем кампілятыўных гісторыяў Грэцыі, Рыма і Ангельшчыны. У 1766 годзе ён вырашыўся апублікаваць напісаны чатырма гадамі раней сэнтымэнтальна-мэладраматычны раман «Вэкфільдзкі сьвятар», які апісваў ганеньні дабрадзейнага сьвятара памешчыкам на тле ідэалізаванага вясковага жыцьця. Раман меў грандыёзны посьпех, і ў 1770 годзе Голдсьміт вярнуўся да яго асноўных тэмаў у паэтычнай анты-ідыліі «Пакінутая вёска».
Апошнім буйным творам Голдсьміта быў фарс «Ноч памылак, альбо Зьнявага лепей за ганарыстасьць» (1773), які — адзіны з п’есаў XVIII ст. — не сыходзіў з ангельскай сцэны да самага XX ст. Годам пазьней 43-гадовы пісьменьнік раптоўна сканаў і быў пахаваны ў царкве Тэмпла. Праз 15 дзён пасьля яго сьмерці ў друку зьявілася «Адплата» — сэрыя сатырычных партрэтаў сучасьнікаў, у форме жартаўлівых эпітафіяў.
Са сваім ізрытым воспай тварам і талентам дасьціпнасьці Голдсьміт быў прадметам абмеркаваньня і захапленьня ў лёнданскім грамадзтве. Як азартны гулец і недалёкі жартаўнік ён выведзены ў босуэлаўскай «Жыцьці Сэмюэля Джонсана», які пісаў пра яго, што «няма чалавека болей мудрага зь пяром у руцэ і болей бязглуздага пры яго адсутнасьці». Больш аб’ектыўная характарыстыка зьмяшчаецца ў біяграфіі Голдсьміта, напісанай Ўашынгтонам Ірвінгам.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Олівэр Голдсьміт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б в Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ^ а б в Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01259664
- ^ https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01468387
- ^ ідэнтыфікатар выканаўцы MusicBrainz
- ^ Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Record #100167171 // Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ SNAC (анг.) — 2010.