Воўчын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 44: Радок 44:
У [[1708]] Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за [[Казімер Сапега|Казімера Сапегу]] і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У [[1710]] К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы [[Якуб Генрык Флемінг|Якубу Генрыку Флемінгу]] і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь [[Казімер Чартарыйскі]]. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за [[Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)|Станіслава Панятоўскага]], які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ([[1733]]). Каля [[1738]] ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў [[Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі]]. [[Чартарыйскія]] ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У [[1769]] годзе [[Барская канфэдэрацыя|барскія канфэдэраты]] забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі<ref>Wołczyn // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/867 867].</ref>.

У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Воўчын апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У [[1828]] мястэчка перайшло да [[Пуслоўскія|Пуслоўскіх]], пазьней Марчэўскіх. У [[1880-я]] тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, [[год|рэгулярна]] праводзіліся 3 кірмашы.
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Воўчын апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У [[1828]] мястэчка перайшло да [[Пуслоўскія|Пуслоўскіх]], пазьней Марчэўскіх. У [[1880-я]] тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, [[год|рэгулярна]] праводзіліся 3 кірмашы.

Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. У [[1938]] у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], перавезеных сюды з [[Санкт-Пецярбург]]у (у [[1995]] перададзеныя да Варшаўскай катэдры)<ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3997838 Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN]{{ref-pl}}</ref>.

Вэрсія ад 04:17, 9 лютага 2012

Воўчын
Касьцёл Найсьв. Тройцы, выгляд да рэстаўрацыі
Касьцёл Найсьв. Тройцы, выгляд да рэстаўрацыі
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 502 (1992)
Колькасьць двароў: 193
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028Каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028
Воўчын на мапе Беларусі
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Во́ўчын — вёска ў Беларусі, на рацэ Пульва. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 502 чал.(1992). Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянца, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьв. Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Гісторыя

Упершыню Воўчын згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 узьвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

У 1708 Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У 1710 К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх. У 1880-я тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу1995 перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[2].

У 1939 Воўчын увайшоў у БССР, дзе зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 162 двары, на 1992 — 193 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Капліца Сьв. Уладзімера (XIX ст.)
  • Каплічка прыдарожная (1-я пал. XX ст.)
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы (17291733)
  • Могілкі: габрэйскія; старыя хрысьціянскія
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьв. Мікалая (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)
  • Млын (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)

Вядомыя ўраджэнцы

Крыніцы

  1. ^ Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 867.
  2. ^ Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  3. ^ В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Воўчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў