Вялікі бар’ерны рыф: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ia:Grande Barriera de Corallo |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат зьмяніў: fi:Iso valliriutta |
||
Радок 107: | Радок 107: | ||
[[sr:Велики корални гребен]] |
[[sr:Велики корални гребен]] |
||
[[sh:Veliki koraljni greben]] |
[[sh:Veliki koraljni greben]] |
||
[[fi:Iso |
[[fi:Iso valliriutta]] |
||
[[sv:Stora barriärrevet]] |
[[sv:Stora barriärrevet]] |
||
[[tl:Bahura ng Gran Barrera]] |
[[tl:Bahura ng Gran Barrera]] |
Вэрсія ад 13:56, 7 лютага 2012
Вялі́кі бар’е́рны рыф — найвялікшы ў сьвеце каралавы рыф, знаходзіцца на ўсходзе ад узьбярэжжа Аўстраліі. Гэта найвялікшае на Зямлі стварэньне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу (як белая смуга ў блакітным акіяне).
Агульныя зьвесткі
Шырыня рыфу — ад 300 мэтраў да 2 кілямэтраў, а адлегласьць ад кантынэнту складае 8—180 км. Складаецца ён з каля 2500 асобных рыфаў і каля 1000 выспак. Агульная плошча Вялікага бар’ернага рыфу складае 230 тыс.км². Дасьледаваньні, якія вяліся на рыфах, выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 мэтраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн. гадоў, а некаторых — да 18 млн гадоў.
Натуральнае асяродзьдзе
Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, больш за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасьцяў і 215 гатункаў птушак. Вялікшыя выспы пакрыты густой трапічнай расьліннасьцю. Вялікі бар’ерны рыф — гэта адно з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.
З 26 кастрычніка 1981 году як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park) Вялікі бар’ерны рыф уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Плошча парка, якая ахоўваецца ЮНЭСКА, складае 346 000 км².
Тыпы рыфаў
Рыфы дзеляцца на тры тыпы:
- прыбрэжныя — фармуюцца каля ўзьбярэжжаў выспаў ці кантынэнтаў;
- бар’ерныя — далей ад берага;
- акіянічныя — у акіяне.
Адкрывальнікі Вялікага бар’ернага рыфу
- 1606 — Луіс Ваэз дэ Торрэс
- 11 чэрвеня 1770 — Джэймз Кук на караблі «Індэвар»
- 1789 — капітан Вільям Блік на караблі «Баўнці».
Вонкавыя спасылкі
Вялікі бар’ерны рыф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA