Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Артаграфія}}
{{Артаграфія}}
[[File:Moldova1483.svg|thumb|260px|Малдаўскае княства ([[1483]])]]
[[File:Moldova1483.svg|thumb|300px|Малдаўскае княства ([[1483]])]]


'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — феадальная дзяржава ў басэйнах рэк [[Сірэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у [[1359]]—[[1861]]. Яна ўзьнікла як васал [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з [[1513]] — [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1859]]—[[1861]] разам з [[Валахія|Валахіяй]] утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».
'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — феадальная дзяржава ў басэйнах рэк [[Сірэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у [[1359]]—[[1861]]. Яна ўзьнікла як васал [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з [[1513]] — [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1859]]—[[1861]] разам з [[Валахія|Валахіяй]] утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».

Вэрсія ад 23:50, 3 лютага 2012

Малдаўскае княства (1483)

Малдова, Малдаўскае княства — феадальная дзяржава ў басэйнах рэк Сірэт, Прут, Днестр у 13591861. Яна ўзьнікла як васал Венгерскага каралеўства, затым па чарзе васал Польшчы і Вугоршчыны, з 1513 — Асманскай імпэрыі. У 18591861 разам з Валахіяй утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».

Ужо пры «первых господарех воевод волоских и князей литовских... они мели межи собою братство и прыятельство и мир». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод (1363) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Пасьля спыненьня першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя Юрыя Карыятавіча (1374), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасьля падпісаньня Крэўскай уніі (1385) Ягайла пры падтрымцы Вітаўта ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазьней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя Васіля I). У 1399 Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле. З канца XIV стагодзьдзя ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся Сьвідрыгайла Альгердавіч, які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з ВКЛ. Hя выключана, што на мяжы XIV-XV стагодзьдзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага (14001432) ад 30 чэрвеня 1401 згаданы «господин наш, великий князь Витовт». Аднак больш хаpактэpнымi зьяўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненьнi. Вядомыя дагавоpы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага Ордэну), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. З 1420-х да 1480-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імпэрыі.

Паводле дагаваpоў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мiр (за выняткам вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 14921494, у якой Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што зьвязаная з ёй унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 15031505, 1509, 1531, 15351538, ня лiчачы шматлiкiх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоўскiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся ўнiкнуць канфлiктаў з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноў-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяў, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэньне зьнешняй палiтыкi. Калi ў 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, Жыгімонт I Стары прапанаваў удзел у ей Лiтве, ён атpымаў адказ паноў-рады: «Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны». На сойме у Вiльнi у 1532 прадстаўнiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоўскiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што «около того намовяли зъ рыцерством великого князьства», але яно «произволить на то» не рачыла, беручы пад увагу «записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ».

Hа пpыкладзе дачыненьняў з Малдовай можна пpасачыць, што ў лiтоўскай зьнешняй палiтыцы, асаблiва да 1569, мелiся ўласныя прыярытэты, што адpозьнiвалi яе ад палiтыкi польскай. Часта гэтыя дачыненьнi павiнны былi пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасьць ВКЛ. Калi у 1545 малдаўскiя паслы сустрэлi Жыгімонта II Аўгуста ў Любліне па дарозе у Кракаў, ен адаслаў iх у Вiльню, «до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит». У 1551 вальны сойм у Вiльнi згадзiўся «прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским». У той жа час палякi падпiсваць мiрны дагавор адмовiлiся, адклаўшы яго да часоў «лепшага вызнаньня крыўд, якiя нашым людзям пачынены». Аналагiчны дагавоp (апошнi з гэтай сеpыi) быў заключаны ў 1554 з гаспадаром Аляксандрам IV Лапушняну. Дыпляматычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасьля Люблінскай уніі (напрыклад, Крыштафам Радзiвiлам на мяжы XVI-XVII стагодзьдзяў, Янушам Радзівілам у сярэдзіне 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненьне літоўскіх «сепаратыстаў» да большай незалежнасьці ад Польшчы.

Блізкасьць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэньню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца XVII стагодзьдзя — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт Грыгорый Цамблак у сярэдзіне XV стагодзьдзя зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар Самуіл Рагаля зьявiўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукаваньня. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі зьвязаныя Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагодзьдзя была папулярная iдэя дабiвацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызваленьня ад туркаў статуса, аналягiчнага ВКЛ: уваходжаньня ў склад Рэчы Паспалiтай на ўмовах захаваньня асобных: адмiнiстрацыi, дзяржаўнага скарбу, войска i судовай сiстэмы.

Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка Малдовы ў 1861 аб’ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву — Румынію.

Алесь Белы Шаблён:Link FA