Дукшты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д удакл.
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Дукшты}}
{{Мястэчка
{{Мястэчка
| Назва = Дукшты
| Назва = Дукшты
Радок 47: Радок 48:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Упершыню Дукшты згадваюца ў [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] як уладаньне [[Гедройцы|Гедройцаў]] у [[Браслаўскі павет|Браслаўскім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]]. У [[1573]] мясьціна перайшла да [[Рудаміны-Дусяцкія|Рудамінаў-Дусяцкіх]].
Упершыню Дукшты згадваюца ў [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] як уладаньне [[Гедройцы|Гедройцаў]] у [[Браслаўскі павет|Браслаўскім павеце]] [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]]. У [[1573]] мясьціна перайшла да [[Рудаміны-Дусяцкія|Рудамінаў-Дусяцкіх]].

[[Файл:Dukšty. Дукшты (N. Orda, XIX).jpg|міні|зьлева|200пкс|Дукшты. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]


У [[1647]] Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У [[1772]] манахі-піяры збудавалі тут касьцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.
У [[1647]] Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У [[1772]] манахі-піяры збудавалі тут касьцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.

Вэрсія ад 17:29, 11 студзеня 2012

Дукшты
Dūkštas
Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі
Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 932 (2009)
Паштовы індэкс: LT-30042
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д. / 55.52222; 26.31944Каардынаты: 55°31′20″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 55.52222° пн. ш. 26.31944° у. д. / 55.52222; 26.31944
Дукшты на мапе Летувы
Дукшты
Дукшты
Дукшты
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дукшты (па-летувіску: Dūkštas) — места ў Летуве, непадалёк ад возера Дукшты. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва 932 чал. (2009). Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны.

Гісторыя

Упершыню Дукшты згадваюца ў XVI ст. як уладаньне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1573 мясьціна перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.

У 1647 Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 манахі-піяры збудавалі тут касьцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 мясьціна перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 маёнтак перайшоў да Занаў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дукшты апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Дукшты апынуліся ў складзе Летувы, дзе 28 сьнежня 1956 атрымалі статус места.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Палац Бяганскіх

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
  • Сядзіба Бяганскіх (1820)
  • Царква Прасьвятой Тройцы (1871)

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 213.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Дукштысховішча мультымэдыйных матэрыялаў