Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі
д выявы |
д стыль |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
Месты: [[Белы]], [[Дарагабуж]], [[Красны]], [[Масальск]], [[Рослаў]], [[Сярпейск]]. |
Месты: [[Белы]], [[Дарагабуж]], [[Красны]], [[Масальск]], [[Рослаў]], [[Сярпейск]]. |
||
== Гісторыя == |
|||
== Асноўныя падзеі == |
|||
У [[1613]] [[Вальны сойм]] аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала [[Маскоўская дзяржава]] пры складаньні [[Дэвулінскае замірэньне|Дэвулінскага замірэньня]] ([[1618]])<ref>[[Валеры Пазднякоў|Валерый Пазднякоў]]. Смаленскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 598.</ref>. У [[1625]] утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]])<ref>С. Думин. [http://www.heraldik.ru/books/statyi/smolensk_voevod.htm Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой] // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.</ref>. |

Вэрсія ад 18:01, 6 студзеня 2012
Смаленскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаленск |
Старосты | Старосты смаленскія |
Час існаваньня | 1625—1667 |
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смаленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.
Месты: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя
У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].
У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты смаленскія
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Галерэя
Крыніцы
- ^ Валерый Пазднякоў. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
- ^ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|