Генэрал артылерыі літоўскай: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Smal (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Генэрал артылерыі літоўскай''' ({{мова-la|generalis artileriae magister}}) — дыгнітарскі [[...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:24, 3 студзеня 2012

Генэрал артылерыі літоўскай (па-лацінску: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі урад ў ВКЛ, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забеспячэньнем войска й арсеналаў порахам і амуніцыяй, навучэньнем артылерыстаў.

Вядомы з 17 стагодзьдзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (т.зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Генэрал артылерыі прызначаўся дажывотна (пажыцьцёва) і ня меў права займаць іншых вайсковых урадаў. Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генэрал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў стецыяльную прысягу не расходваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Генэраламі артылерыі літоўскай былі:

Вінцэнт Корвін-Гасеўскі
Лявон Базыль Сапега
Юзэф Мнішак
Юры Дэтлаў Флемінг
Францішак Ксаверы Браніцкі
Казімер Нестар Сапега
Францішак Сапега

Літаратура