Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Smal (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5: Радок 5:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
=== Вайсковая кар'ера ===
=== Вайсковая кар'ера ===
У [[1603]], пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове [[1620-я|1620-х]] ваяваў супраць швэдаў у [[Курляндыя|Курляндыі]] і [[Інфлянты|Інфлянтах]] у войску [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў [[Кжыштаф Арцішэўскі]]). У [[1625]] вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця [[Рыга|Рыгі]], у [[1626]] у [[Бітва пад Гневам 1626 году|бітве пад Гневам]], дзе фактычна замяніў няздольнага [[Януш Тышкевіч|Януша Тышкевіча]]. У [[1626]]-[[1627]] ваяваў супраць [[Швэцыя|швэдаў]] на [[Памор'е|Памор'і]] й у [[Прусія|Прусіі]]. У [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў]] са студзеня [[1633]] камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад [[1634]] старшы над гарматай (ад [[1640]] называўся [[генэрал артылерыі ВКЛ]]), камандэр калёны ў маршы на горад [[Белы]]. Камісар пры заключэньні [[Палянаўскі мір 1634 году|Палянаўскага міру 1634 году]].
У [[1603]], пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове [[1620-я|1620-х]] ваяваў супраць швэдаў у [[Курляндыя|Курляндыі]] і [[Інфлянты|Інфлянтах]] у войску [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў [[Кжыштаф Арцішэўскі]]). У [[1625]] вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця [[Рыга|Рыгі]], у [[1626]] у [[Бітва пад Гневам 1626 году|бітве пад Гневам]], дзе фактычна замяніў няздольнага [[Януш Тышкевіч|Януша Тышкевіча]]. У [[1626]]-[[1627]] ваяваў супраць [[Швэцыя|швэдаў]] на [[Памор'е|Памор'і]] й у [[Прусія|Прусіі]]. У [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў]] са студзеня [[1633]] камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад [[1634]] старшы над гарматай (ад [[1640]] называўся [[генэрал артылерыі літоўскай|генэрал артылерыі ВКЛ]]), камандэр калёны ў маршы на горад [[Белы]]. Камісар пры заключэньні [[Палянаўскі мір 1634 году|Палянаўскага міру 1634 году]].


=== Палітычная дзейнасьць ===
=== Палітычная дзейнасьць ===
Радок 33: Радок 33:
[[Катэгорыя:Кашталяны амсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны амсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі літоўскай]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1651 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1651 годзе]]

Вэрсія ад 13:04, 3 студзеня 2012

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Герб роду Абрамовічаў

Мікала́й Абрамо́віч (1590-ялюты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.

Біяграфія

Вайсковая кар'ера

У 1603, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Кжыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626-1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор'і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.

Палітычная дзейнасьць

Староста старадубскі ў 1636-1647, мядзелскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638-1640, кашталян амсьціслаўскі ў 1640-1643, ваявода амсьціслаўскі 1643-1647 і троцкі ад 1647.

У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў із Швэцыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.

Зямельныя ўладаньні

Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.

Літаратура

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»