Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9: Радок 9:
=== Палітычная дзейнасьць ===
=== Палітычная дзейнасьць ===


Староста [[старадуб]]скі ў [[1636]]-[[1647]], [[мядзел]]скі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам [[Трыбунал ВКЛ|Трыбуналу ВКЛ]]. [[Чашнік]] ВКЛ у [[1638]]-[[1640]], [[кашталяны амсьціслаўскія|кашталян амсьціслаўскі]] ў [[1640]]-[[1643]], [[Ваяводы амсьціслаўскія|ваявода амсьціслаўскі]] [[1643]]-[[1647]] і [[Ваяводы троцкія|троцкі]] ад [[1647]].
Староста [[старадуб]]скі ў [[1636]]-[[1647]], [[мядзел]]скі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам [[Трыбунал ВКЛ|Трыбуналу ВКЛ]]. [[Чашнік вялікі літоўскі|Чашнік ВКЛ]] у [[1638]]-[[1640]], [[кашталяны амсьціслаўскія|кашталян амсьціслаўскі]] ў [[1640]]-[[1643]], [[Ваяводы амсьціслаўскія|ваявода амсьціслаўскі]] [[1643]]-[[1647]] і [[Ваяводы троцкія|троцкі]] ад [[1647]].


У [[1646]] прызначаны камісарам на перамовах з [[Расея|Масквой]] й на даручэньне караля перадаў Расеі [[Трубчэўская воласьць|Трубчэўскую воласьць]], за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў [[Лоеў]] і [[Любеч]]. У [[1648]] прызначаны камісарам для перамоваў із [[Швэцыя]]й.
У [[1646]] прызначаны камісарам на перамовах з [[Расея|Масквой]] й на даручэньне караля перадаў Расеі [[Трубчэўская воласьць|Трубчэўскую воласьць]], за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў [[Лоеў]] і [[Любеч]]. У [[1648]] прызначаны камісарам для перамоваў із [[Швэцыя]]й.
Радок 32: Радок 32:
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны амсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны амсьціслаўскія]]
[[Катэгорыя:Чашнікі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]

Вэрсія ад 11:35, 3 студзеня 2012

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Герб роду Абрамовічаў

Мікала́й Абрамо́віч (1590-ялюты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.

Біяграфія

Вайсковая кар'ера

У 1603, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Кжыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626-1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор'і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.

Палітычная дзейнасьць

Староста старадубскі ў 1636-1647, мядзелскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638-1640, кашталян амсьціслаўскі ў 1640-1643, ваявода амсьціслаўскі 1643-1647 і троцкі ад 1647.

У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў із Швэцыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.

Зямельныя ўладаньні

Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.

Літаратура

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»