Слонімскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль, выява
д удакл.
Радок 59: Радок 59:
'''Сло́німскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца — [[места]] [[Слонім]].
'''Сло́німскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца — [[места]] [[Слонім]].


Месты і мястэчкі: [[Бусяж]], [[Быцень]], [[Дзярэчын]], [[Жыровічы]], [[Зьдзецел]], [[Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)|Зьдзітаў]], [[Івацэвічы]], [[Косава (горад)|Косаў]], [[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|Лыскаў]], [[Ружаны]].
Месты і мястэчкі: [[Бусяж]], [[Быцень]], [[Дзярэчын]], [[Жыровічы]], [[Зьдзецел]], [[Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)|Зьдзітаў]], [[Івацэвічы]], [[Косава (горад)|Косаў]], [[Ружаны]].


== Сымболіка ==
== Сымболіка ==
Радок 93: Радок 93:
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery widths=150 heights=150 perrow="4">
Файл:Słonim. Слонім (XIX).jpg|[[Слонім]]
Файл:Słonim. Слонім (XIX).jpg|[[Слонім]]
Файл:Pusłoŭski Estate in Albertyn (near Słonim), N. Orda.jpg|[[Альбэртын]]
Файл:Bycień. Быцень (XIX).jpg|[[Быцень]]
Файл:Bycień. Быцень (XIX).jpg|[[Быцень]]
Файл:Catholic Church and Monastery of Dominican in Dziarečyn, N. Orda.jpg|[[Дзярэчын]]
Файл:Catholic Church and Monastery of Dominican in Dziarečyn, N. Orda.jpg|[[Дзярэчын]]
Радок 98: Радок 99:
Файл:Ździecieł, Napaleon Orda.jpg|[[Зьдзецел]]
Файл:Ździecieł, Napaleon Orda.jpg|[[Зьдзецел]]
Файл:Kaściuška Manor in Maračoŭščyna (Kosava), N. Orda.jpg|[[Косава (горад)|Косаў]]
Файл:Kaściuška Manor in Maračoŭščyna (Kosava), N. Orda.jpg|[[Косава (горад)|Косаў]]
Файл:Łyskaŭ. Лыскаў (1878).jpg|[[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|Лыскаў]]
Файл:Sapieha Estate in Ružany.jpg|[[Ружаны]]
Файл:Sapieha Estate in Ružany.jpg|[[Ружаны]]
</gallery></center>
</gallery></center>

Вэрсія ад 01:23, 3 студзеня 2012

Слонімскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Слонім
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты слонімскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Слонімскага павету
Слонімскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слонім.

Месты і мястэчкі: Бусяж, Быцень, Дзярэчын, Жыровічы, Зьдзецел, Зьдзітаў, Івацэвічы, Косаў, Ружаны.

Сымболіка

Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].

Асноўныя падзеі

У 1413 папярэднік Слонімскага павету — аднайменнае намесьніцтва — увайшло ў склад Троцкага ваяводзтва[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) павет атрымаў акрэсьленыя межы і ўвайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. на Слонімшчыне пачаў дзейнічаць Жыровіцкі манастыр базылянаў.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Дэмаграфія

Павятовая харугва, ужываная ў XVII ст.

У сяр. XVII ст. налічваў 11 022 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 77 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 63 тыс. чал.[3]

Паводле люстрацыі 1775 року налічваў 11 803 дымоў.

Геаграфія

Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла ракою Зальвянка, з Наваградзкім — сьпярша праходзіла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага[4].

У склад Слонімскага павету ўваходзіла тэрыторыя Слонімскага гродавага, Моўчадзкага, Зьдзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты слонімскія

Павятовы соймік праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян слонімскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Казімер Макавецкі. 24.1.1793 ён прысягнуў у Горадні і атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, кашталян слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 340.
  2. ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 586.
  3. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  4. ^ Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.

Літаратура