Моладзь БНФ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Frizz (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Moładź BNF Lahatyp.png|міні|Лягатып Моладзі БНФ, прыняты ўстаноўчым зьездам]]
'''Мо́ладзь БНФ''' — мoлaдзeвaя палітычная арганізацыя з уласнай структурай, падпарадкаваная [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Партыі БНФ Адраджэньне]]. Зьяўляецца моладзевай групай Партыі БНФ, гуртуе вакол сябе маладых сябраў Партыі БНФ, людзей, прыхільных да каштоўнасьцяў партыі, нацыяналізму й ідэалёгіі кансэрватызму.

Вэрсія ад 21:00, 17 чэрвеня 2007

Файл:Moładź BNF Lahatyp.png
Лягатып Моладзі БНФ, прыняты ўстаноўчым зьездам

Мо́ладзь БНФ — мoлaдзeвaя палітычная арганізацыя з уласнай структурай, падпарадкаваная Партыі БНФ Адраджэньне. Зьяўляецца моладзевай групай Партыі БНФ, гуртуе вакол сябе маладых сябраў Партыі БНФ, людзей, прыхільных да каштоўнасьцяў партыі, нацыяналізму й ідэалёгіі кансэрватызму.

Moладзь БНФ — aдкрытая арганізацыя. Яе сябрам можа стаць любы чалавек 14 – 31 гадоў, які запоўніў анкету сябра Моладзі БНФ. Сяброўства заканчваецца ў 31 год (цi раней) пераўтварэньнем з моладзевага актывістa ў партыйнага функцыянэрa. У 16 год сябры па жаданьні ўступаюць у грамадзкае аб'яднаньне БНФ Адраджэньне, а ў 18 гадоў — у Партыю БНФ, актыўна прымаюць удзел вa ўсіх мерапрыемствах Партыі БНФ.

Кіраўнікі аддзелаў, мясцовых суполак, сябры Рады абавязкова павінныя зьяўляцца сябрамі Партыі БНФ і прымаць удзел у паседжаньнях мясцовых радаў. Сябры Моладзі БНФ, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, могуць удзельнічаць у выбарах як кандыдаты Партыі БНФ.

На дадзены момант старшынём Рады Моладзі БНФ зьяўляецца Алесь Каліта.

Вонкавыя спасылкі