Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: it:Dominik Hrušovský
Няма апісаньня зьменаў
Радок 56: Радок 56:
[[ru:Грушовский, Доминик]]
[[ru:Грушовский, Доминик]]
[[sk:Dominik Hrušovský]]
[[sk:Dominik Hrušovský]]
[[it:Dominik Hrušovský]]

Вэрсія ад 14:17, 22 сьнежня 2011

Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.

Дзяцінства й адукацыя

Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 19321937 навучаўся ў пачатковай школе, у 19371938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 19381945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 19461947 вывучаў філязофію, у 19471951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 19541955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.

Ксёндз

Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (19551959) і дагматыку (19591962).

У 19471962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 19621966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 19661992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.

У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 гэнэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 19951996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.

15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.

Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».

Узнагароды

Папярэднік
Ота Вюст
Тытулярныя біскупы Тубіі
1982-сёньня
Наступнік
няма
Папярэднік
Агастына Маркета
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
1996-2001
Наступнік
Іван Юркавіч

Вонкавыя спасылкі