Розьніца паміж вэрсіямі «Вацлаў Аношка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма апісаньня зьменаў
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]]. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]], а таксама працаваў там школьным прэфектам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.<ref>[Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.</ref>
 
Яшчэ падчас вучобы ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе быў таксама студэнтам тэалёгіі [[Місійны інстытут у Любліне|Місійнага інстытуту ў Любліне]]. У 1924, падчас вучобы ў Любліне, Вацлаў Аношка наведаў грэка-каталіцкі манастыр айцоў [[Манахі студыйскага ўставу|студытаў]] ва [[УніўУніўская Лаўра|Ўніве]] на Галічыне, дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад. Пасьля падрыхтоўкі ў айцоў-езуітаў у [[Альбэрцін]]е а. Аношка ў 1926 быў накіраваны ў Альпень.
 
З [[1926]] году служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]].
У Альпені пабудаваў капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, у якім было 16 духавых інструментаў, які граў на царкоўных сьвятах і іншых урачыстасьцях. Больш за 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў [[Любешаў|Любешаве]] і [[Ломжа|Ломжы]]<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на [[Мярлінскія хутары|Мярлінскіх хутарах]].
 
З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[ДалятычыДзялятычы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]).
 
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
Ананімны ўдзельнік

Навігацыйнае мэню