Розьніца паміж вэрсіямі «Вацлаў Аношка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
202 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(дапаўненьне, выпраўленьне спасылак)
Паходзіў з заможнай беларускай сям’і. Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
 
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]]. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]], а таксама працаваў там школьным прэфектам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.<ref>[Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.</ref>
 
Яшчэ падчас вучобы ў сэмінарыі зацікавіўся справай адраджэньня Уніі. У 1924 годзе быў таксама студэнтам тэалёгіі [[Місійны інстытут у Любліне|Місійнага інстытуту ў Любліне]]. У 1924, падчас вучобы ў Любліне, Вацлаў Аношка наведаў грэка-каталіцкі манастыр айцоў [[Манахі студыйскага ўставу|студытаў]] ва [[Уніў|Ўніве]] на Галічыне, дзе атрымаў усходнюю фармацыю. У 1926 атрымаў права на служэньне ва ўсходнім абрадзе. У Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі ён першы перайшоў на ўсходні абрад. Пасьля падрыхтоўкі ў айцоў-езуітаў у [[АльбярцінАльбэрцін]]е а. Аношка ў 1926 быў накіраваны ў Альпень.
 
З [[1926]] году служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]].
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
 
На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у Менск да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. Станіслава Глякоўскага, які ў той час служыў у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёле сьв. Сымона і Алены]]. На плябаніі пры касьцёле разам з імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі ([[Дзяніс Малец|Дзянісам, Мальцам]], [[Казімір Рыбалтоўскі|Казімірам Рыбалтоўскім]], [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]]) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.<ref>Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.</ref>
 
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.<ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.
1679

зьменаў

Навігацыйнае мэню