Сынгапур: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Радок 91: Радок 91:
* іншыя — 1,6%.
* іншыя — 1,6%.


Пасьля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў, урад стаў больш уважліва ставіцца на міжнацыянальных праблемаў, і абвясьціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сыстэма [[адукацыя|адукацыі]], жыльлёвая сфэра, [[войска]] і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся. У наш час забаронена насіць у школаў ісламскія платкі. У кастрычніку [[2005]] году за расісцкія камэнтарыі інтэрнэтаўскі блогер быў прысуджаны да месяца турэмнага зьняволеньня.
Пасьля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў урад стаў больш уважліва ставіцца на міжнацыянальных праблемаў і абвясьціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сыстэма [[адукацыя|адукацыі]], жыльлёвая сфэра, [[войска]] і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся. У наш час забаронена насіць у школах ісламскія хусткі. У кастрычніку [[2005]] году за расісцкія камэнтары інтэрнэт-блогер быў прысуджаны да месяца турэмнага зьняволеньня.


== Адукацыя і культура ==
== Адукацыя і культура ==

Вэрсія ад 18:38, 11 сьнежня 2011

Сынгапур
新加坡共和国
சிங்கப்பூர் குடியரசு
Сьцяг Сынгапуру
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: Majulah Singapura («Наперад, Сынгапур»)
Дзяржаўны гімн: «Majulah Singapura»
Месцазнаходжаньне Сынгапуру
Афіцыйная мова ангельская, кітайская, малайская, тамільская
Сталіца Сынгапур
Найбуйнейшы горад Сынгапур
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Сэлапан Раманатан
Лі Сянь Лун
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
187-е месца ў сьвеце
712 км²
1,444
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
115-е месца ў сьвеце
4 987 600
6814/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
45-е месца ў сьвеце
$239,146 млрд
$56 226
Валюта Сынгапурскі даляр (SGD)
Часавы пас SST (UTC+8)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі
3 чэрвеня 1959
Аўтамабільны знак SGP
Дамэн верхняга ўзроўню .sg
Тэлефонны код +65
Мапа Сынгапуру
Мапа Сынгапуру

Сынгапу́р (па-кітайску: 新加坡; па-малайску: Singapura) — горад-дзяржава, разьмешчаны на высьпе ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, аддзелены ад Малайскай паўвыспы вузкай Джахорскай пратокай. Мяжуе з султанатам Джахор, які ўваходзіць у склад Малайзіі і з выспамі Рыаў у складзе Інданэзіі. Ад экватару горад аддалены на 137 км.

Назва мае паходжаньне ад двух санскрыцкіх словаў: singa (леў) і pura (горад), і калі-нікалі Сынгапур называюць Горадам Ільва.

Гісторыя

Першыя згадкі аб Сынгапуры былі зроблены ў кітайскіх хроніках яшчэ III стагодзьдзя. Выспа Сынгапур была аплётам імпэрыі Шрыджывая, з цэнтрам на Суматры, і меў яванскі назоў Тэмасэк. Тэмасэк нейкі час быў важным гандлёвым цэнтрам, але потым прыйшоў у заняпад. Засталося вельмі мала сьведчаньняў аб гэтым горадзе акрамя асобных архэалягічных знаходак.

У XVXVI стагодзьдзях Сынгапур уваходзіў у склад султаната Джахор. У часы малайска-партугальскай вайны ў 1617 годзе Сынгапур падвергнуўся нападу з боку партугальскага войска. У 1819 годзе сэр Рафлз, прадстаўнік Брытанскай Ост-Індыйскай кампаніі, заключыў дамову з султанам Джохора аб стварэньні ў Сынгапуры гандлёвай зоны з дазволам іміграцыі розных этнічных групаў. У 1867 годзе Сынгапур стаў калёніяй Брытанскае імпэрыі, ангельцы напавалі высьпе вялікую значнасьць як важнаму пункту на шляху да Кітаю.

Падчас Другой Сусьветнай вайны Японія захапіла Малайзію й перамагла ў бітва пры Сынгапуры, калі непадрыхтаванае ангельскае войска не змаглі аказаць супраціў, нягледзячы на сваю значную колькасную перавагу, 15 лютага 1942 года Сынгапур перайшоў пад уладу Японіі да самай паразы краіны ўзыходзячага сонца ў верасьні 1945 года. У 1959 годзе Сынгапур стаў самакіруючай дзяржавай у складзе Брытанскае імпэрыі, пасьля выбараў пасаду прэм'ер-міністра заняз Лі Куан Ю. У 1963 годзе па выніках рэфэрандуму краіна ўвайшла ў склад Малазійскай Фэдэрацыі разам з Малаем, Сабахам і Саравакам. Аднак 7 жніўня 1965 года ў выніку канфлікту Сынгапур быў выключаны са склада Малайзіі й праз два дні абвясьціў аб незалежнасьці. З 1959 годза па 1990, падчас панаваньня Лі Куан Ю, Сынгапур, не маючы рэсурсаў, змог вырашыць многія з унутраных праблемаў і зьдзейсьніў вялікі штуршок ад краіны трэцяга сьвету да высокаразьвітой краіны з высокім узроўнем жыцьця.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Рэгіёны Сынгапуру

Сынгапур падзелены на 5 рэгіёнаў і 55 раёнаў:

  1. Цэнтральны рэгіён
  2. Паўночны рэгіён
  3. Паўночна-Ўсходні рэгіён
  4. Усходні рэгіён
  5. Заходні рэгіён.

Геаграфія

Краіна Сынгапур разьмяшчаецца на высьпе Сынгапур разам з групай невялікіх прылягаючых выспачак агульнай плошчай 572 км². З Малайскай паўвыспай выспа Сынгапур злучана праз насып ў паўночнай частцы выспы і праз мост у заходняй.

Самыя вялікія з астатніх 54 выспаў зьяўляюцца выспы Джуронг, Пулаў Тэконг, Пулаў Ўбін і Сэнтоса.

Глеба выспы Сынгапур складаецца з скальных пародаў. Максымальная вышыня выспы 177 м над узроўнем мора. Сынгапур амываецца цёплымі водамі Малакскай і Сынгапурскай затокаў, якія злучаюць Андаманскае мора з Паўднёвакітайскім, і пратокай Джахор, якая вузкім двухкілямэтровым пасам аддзяляе краіну ад Малайскай паўвыспы. Большасьць выспаў абкружаны каралавымі рыфамі. Самая доўгая рака краіны (Сэлатар) мае даўжыню 16 км.

Раней на высьпе расьлі вільготныя трапічныя лясы, але цяпер яны амаль поўнасьцю зьнішчаныя з прычыны хутка росту гораду.

Эканоміка

Сынгапур — высокаразьвітая краіна з рынкавай эканомікай і нізкімі падаткамі, у якой важную ролю граюць транснацыянальныя карпарацыі. Сукупны ўнутраны прадукт на душу насельніцтва адзін з самых высокіх у сьвеце. Сынгапур далучаюць да «ўсходнеазіяцкіх тыграў» за хуткі скачок эканомікі да ўзроўню разьвітых краінаў. Моцнае разьвіцьцё атрымала вытворчасьць электронікі, сэктар фінансавых паслугаў.

Дэмаграфія

Андрэеўскі сабор.

Пасьля Манака, Сынгапур зьяўляецца адной з самых шчыльназаселеных краінаў. Большасьць насельніцтва жыве на высьпе Сынгапур, на астатніх выспах насельніцтва складае некалькі тысяч чалавек.

Насельніцтва краіны вельмі разнастайнае ў этнічным пляне. Згодна зь перапісам насельніцтва 2002 году, этнічны склад выглядае:

У сувязі з гэтым рэлігійны склад насельніцтва таксама разнастайны:

Пасьля нацыянальных канфліктаў 1960-х гадоў урад стаў больш уважліва ставіцца на міжнацыянальных праблемаў і абвясьціў прынцып гармоніі, якому падпарадкоўваюцца сыстэма адукацыі, жыльлёвая сфэра, войска і іншыя дзяржаўныя ўстановы. З 1970-х гадоў міжнацыянальныя канфлікты спыніліся. У наш час забаронена насіць у школах ісламскія хусткі. У кастрычніку 2005 году за расісцкія камэнтары інтэрнэт-блогер быў прысуджаны да месяца турэмнага зьняволеньня.

Адукацыя і культура

У Сінгапуры дзейнічае Каледж міжнароднай супольнасьці ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Сынгапурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA